НА ХЛЕБНАЙ НІВЕ

У вадзіцеля ААТ “Аршанскі райаграсервіс” Васіля Шастакова (на здымку), які працуе на машыне ГАЗ-53, гэта ўборачная кампанія першая.

У падсобнай гаспадарцы акцыянернага таварыства ён працуе не так даўно. Але начальнік упраўлення па вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі Міхаіл Сідоранка ўпэўнены, што не памыліўся, калі ўзяў Васіля Аляксандравіча на працу. Малады хлопец з адказнасцю ставіцца да даручанай справы. Заўсёды сабраны, бадзёры, акуратны. У належным стане трымае і даручаную аўтамашыну. А ў час уборкі збожжавых, увогуле, паказвае прыклады ўдарнай працы. Па выніках работы за мінулы тыдзень ён увайшоў у лік пераможцаў раённага спаборніцтва – перавёз ад камбайнаў на зерняток 544 т збожжа.

У гэтыя дні вадзіцель таксама не збаўляе тэмп. Перавозіць у дзень у сярэднім па 70 тон пшаніцы, робячы па 12-13 рэйсаў. Збожжавы клін гаспадаркі складае 1430 га, ужо ўбрана больш за палову, уражайнасць складе 43 ц/га.

Людміла Маршаловіч.

Фота аўтара.

Добавить комментарий