ЛІСТ ДА БАЦЬКІ ПРАЗ ГАДЫ…

На Дубровеншчыне ў вёсцы Пятрыкі і навакольных населеных пунктах жывуць яшчэ людзі, якія ведалі майго бацьку – Макара Тарасавіча Селіванава. Гэта быў мужчына з правільнымі рысамі твару, ветлівай усмешкай. Блакітныя вочы яго заўсёды свяціліся дабрынёй. Быў ён сярэдняга росту, падцягнуты, з ваеннай выпраўкай і вельмі гучным голасам. Звярталіся да яго аднавяскоўцы заўсёды так: “Макар Тарасавіч”.

У 1939 годзе бацьку прызвалі на Фінскую вайну, дзе ён быў паранены. Абараняў Радзіму і ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Перад адыходам на фронт даў наказ старэйшаму сыну Міхаілу – заўсёды быць памочнікам маці, Ганне Адамаўне Селіванавай. На акупіраванай тэрыторыі яна засталася адна з шасцю дзецьмі. Два яе браты былі на фронце: Іван Адамавіч Балдэсаў загінуў у Палескай вобласці ў 1944 годзе (в. Вялікі Бор), а Васіль Адамавіч вайну скончыў у Берліне ў званні падпалкоўніка, быў добрым матэматыкам-вылічальнікам у артылерыйскіх войсках.

(Продолжение статьи читайте в «Аршанскай газеце» №129 за 10 ноября 2012 года).

З павагай малодшая дачка

Т. ГАЙКО,

жыхарка г. Оршы.

НА ЗДЫМКУ: Макар Тарасавіч Селіванаў. Усходняя Прусія, 1945 год.

Добавить комментарий