ЧАС ЗБІРАЦЬ КАМЯНІ…

Рагвалодаў камень адносіўся да так званых Барысавых камянёў. Гэтыя велізарныя валуны, прыцягнутыя некалі на нашу зямлю ледавіком, да прыняцця хрысціянства былі язычніцкімі фетышамі. У першай трэці XII стагоддзя па загаду полацкага князя Барыса Усяславіча на валунах былі высечаны крыжы і тэкст “Господи, помози рабу своему Борису». Чаму рабіліся падобныя надпісы? Пакуль вучоныя не прыйшлі да адзінай думкі. Навуцы вядома пра існаванне дзевяці Барысавых камянёў. Да нашых дзён з іх захавалася ўсяго тры…

Рагвалодаў камень ляжаў у паўкіламетры на паўднёвы захад ад сучаснай вёскі Дзятлава Аршанскага раёна. Па форме гэты велізарны валун нагадваў паралепіпед з крыху скошанымі закруглёнымі вугламі. Даўжыня блока дасягала 3 метраў, шырыня – 2,4 метра. Па падліках вучоных, ён важыў дзесьці 24 тоны. На ягонай грані, звернутай уверх, быў высечаны шасціканцовы крыж на падстаўцы з дзвюма прыступкамі. Двума колцамі крыж апярэзваў надпіс: “Въ лето 6679 месяца маия въ 7 день доспенъ кръстъ сиі. Господи, помози рабу своему Василию в крещениі іменем Рогволоду сыну Борисову» і манаграма “ИС” “ХР” “НИКА” (лічбы дадзены па-стараславянскаму літарамі; калі расшыфраваць “6679” атрымаецца 1171 год ад нараджэння Хрыстова).

(Продолжение статьи читайте в «Аршанскай газете» №6 за 19 января 2013 года).

В. Лютынскі,

выкладчык Аршанскага дзяржаўнага

механіка-эканамічнага каледжа.

Добавить комментарий