Аршанцы ўбачаць спектакль акадэмічнага тэатра імя Я. Коласа
Спектакль «Пазычанае шчасце» Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Я. Коласа адбудзецца ў 18.00 28 студзеня ў гарадскім Цэнтры культуры «Перамога».
Аршанцы убачаць гісторыю жыцця правінцыялкі ў сталіцы. Усё пачалося з няўдалага кахання. Як знайсці падтрымку ў вялікім горадзе? Хто пазычыць шчасце? Як складзецца далейшы лёс галоўнай гераіні Алы Верас? Адказы на пытанні знойдзеце ў пастаноўцы.