ЗАПРАШАЕМ У КРАІНУ ДЗЯЦІНСТВА!

Толькі ў гэтай дзівоснай краіне можна з вецярком пракаціцца на сонейку ці вясёлым паравозіку пад любімыя дзіцячыя песні, пазнаёміцца з казачнымі героямі Знайкам і яго сябрамі, Гуліверам і іншымі персанажамі. Дзе ж знаходзіцца гэтая маленькая дзяржава? Адказ добра ведаюць маленькія аршанцы і іх бацькі: у самым цэнтры нашага горада. Першага мая пачаўся новы сезон работы дзіцячага парка “Казачная краіна”.

Гэты дзень стаў па-сапраўднаму святочным, паўсюль гучаў залівісты дзіцячы смех, радавала сваім цяплом і лагоднае сонейка. Юныя аршанцы ўдосталь накаталіся на любімых атракцыёнах, шмат жадаючых было і каля батутаў. Малышы разам з бацькамі, бабулямі і дзядулямі ахвотна падпявалі маленькім артыстам, якія выступалі на сцэне амфітэатра, шчыра апладзіравалі цыркачам і танцорам. Многія маленькія гледачы таксама пускаліся ў пляс. А колькі эмоцый выклікалі ў дзяцей лялькі – вялізныя Леў і Карова!

(Продолжение статьи читайте в «Аршанскай газете» №52-53 за 8 мая 2013 года).

Марына СЯМАШКА.

Фота аўтара.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *