“Ты кажаш, я не ведаю вайны…”

У гады Вялікай Айчыннай вайны гінула шмат маладых лю­дзей. Ім хацелася жыць, верыць у светлую будучыню, а тут прыйшла нямецкая гадзіна і разбурыла ўсе мары.

Мая бабуля была ўдзельніцай гэтай вайны. Яна, васямнаццацігадовая дзяўчына, была вымушана стаць у рады такіх жа хлопцаў і дзяўчат, як яна сама, каб светлай будучыня стала не толькі ў марах. Людзі галадалі і замярзалі, але што яны маглі зрабіць? Фашысты знішчалі наш народ, выпальвалі вёскі, гарады.

Нашы бабулі і дзядулі змагаліся за тое, каб іх дзеці і ўнукі жылі спакойна.

Тэма Вялікай Айчыннай вайны – адна з галоўных у нашай літаратуры. Думаю, што так будзе і надалей, бо помніць будуць многія пакаленні лічбы (кожны чацвёрты на Беларусі, кожны трэці на Віцебшчыне загінуў у суровы час), зямлянкі лясныя, якія не паспеюць зарасці травой. Раны вайны – самыя страшэнныя. Яны вельмі цяжка загойваюцца. Не магу да канца ўявіць, каму яна спатрэбілася?

Я захапляюся тымі людзьмі, якія займаюцца пошукам звестак і астанкаў загінуўшых у баях салдат, каб блізкія людзі ведалі аб месцы пахавання герояў.

Водгукі той далёкай вайны будуць хваляваць нас яшчэ доўгія гады.

В. ГРАФУТКА,

педагог-арганізатар СШ №10.

 

Добавить комментарий