НЕ ЗАБЫВАЦЬ ПРА МІНУЛАЕ, ДУМАЦЬ ПРА БУДУЧЫНЮ

Дзень Незалежнасці краіны – свята, агульнае для ўсіх. Па традыцыі ля Памятнага знака воінам-вызваліцелям у гэты дзень на ўрачысты мітынг, як заўсёды, сабраліся сотні жыхароў Аршаншчыны: гэта прадстаўнікі працоўных калектываў, устаноў і арганізацый, грамадскіх і маладзёжных арганізацый, ваенна-патрыятычных клубаў і г. д. Як заўсёды, у цэнтры ўвагі былі ветэраны, бо толькі дзякуючы гэтым мужным людзям мы сёння жывём у міры і спакоі, а наша Беларусь – моцная і квітнеючая дзяржава.

У святочных мерапрыемствах з нагоды Дня Рэспублікі прынялі ўдзел дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, старшыня Пастаяннай камісіі па бюджэце і фінансах Людміла Дабрыніна і член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Уладзімір Плыткевіч.

З нагоды 69-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў аршанцаў павіншаваў старшыня райвыканкама Мікалай Лісоўскі, які адзначыў, што мы павінны схіліць галовы перад франтавікамі і працаўнікамі тылу, якія сваім бессмяротным подзвігам у гады Вялікай Айчыннай вайны падаравалі нам магчымасць мірна жыць і працаваць на свабоднай зямлі. Сёння мы з гордасцю можам гаварыць, што Беларусь – гэта самастойная, незалежная дзяржава, якая набыла сваё непаўторнае аблічча. А ўсе намаганні беларусаў прысвечаны галоўнай мэце – стварэнню ўмоў для належнага жыцця.

Урачысты мітынг завяршыўся ўскладаннем кветак да помніка вызваліцелям Оршы. А затым усіх чакала самае яркае, відовішчнае мерапрыемства. Па галоўнай вуліцы прайшло святочнае шэсце, дзе ў адной калоне ішлі прадстаўнікі працоўных калектываў Аршаншчыны, ветэраны, моладзь.

…А ў гэты час на галоўнай пляцоўцы адміністрацыйна-тэрытарыяльнага цэнтра Оршы – калегіума іезуітаў – ужо ва ўсю праходзілі забаўляльныя мерапрыемствы.

(Продолжение статьи читайте в «Аршанскай газете» № 77 за 6 июля 2013 года).

Настасся ТУРОК.

Фота аўтара.

Добавить комментарий