ЗЕРНЕ ПРОСІЦЦА Ў ЗАСЕКІ

Вось яны, першыя, налітыя сонечным святлом і цяплом, каласы збожжа, якія так і просяцца ў засекі. Палі зараз больш нагадваюць залатыя рэкі, па якіх у сваё доўгае падарожжа адпраўляюцца камбайны. Першымі ў Аршанскім раёне на ўборку хлеба ўраджаю 2013 года выйшлі працаўнікі адкрытага акцыянернага таварыства “Птушкафабрыка Аршанская”. Сёлета гаспадарцы неабходна ўбраць збожжавыя з плошчы 2650 гектраў.

“З задачай справімся!”, – ба­дзёра і з упэўненым аптымізмам сцвярджаюць камбайнеры Анатоль Смірноў і Юрый Стульба (на здымку), якія ўжо трэці дзень у полі. Дарэчы, яны маюць рацыю, бо кожны з іх хлебароб са стажам. І Анатоль, і Юрый на птушкафабрыцы працуюць шмат гадоў, а разам у адным экіпажы – чацвёрты сезон.

“Хлеб вырас добры, – з веданнем справы гаворыць Юрый Рыгоравіч Стульба, – а наша задача цяпер яго хутчэй убраць. Як звычайна, працуем увесь светлавы дзень, імкнемся рацыянальна выкарыстаць кожную пагодлівую гадзіну. Вось каб толькі нябесная канцылярыя нас не падвяла, а са збожжавымі справімся ў належны тэрмін”.

(Продолжение статьи читайте в «Аршанскай газете» №83 за 20 июля 2013 г.)

Настасся ТУРОК.

Фота аўтара.

(Працяг тэмы на 2-й стар).

Добавить комментарий