НА 5 ЖНІЎНЯ Ў «БРАЗДЗЕТЧЫНА» НАМАЛОЧАНА 1481 ТОНА ЗЕРНЯ

У разгары самая напружаная і адказная для працаўнікоў сельскай гаспадаркі пара – надышоў час збіраць ураджай. На аршанскіх палетках наліліся золатам каласы, і таму ад світанку да апошняй зоркі плывуць па хлебным полі караблі-камбайны. У сельскагаспадарчым філіяле “Браздзетчына” ААТ “Аршанскі мясакансервавы камбінат”, напрыклад, сёлета да ўборкі збожжа прыступілі чатыры экіпажы камбайнераў.

Аграрыі добра ведаюць, што лёгкага хлеба не бывае. Менавіта таму руплівыя хлебаробы не губляюць ні хвіліны, а стараюцца сабраць багаты ўраджай хутка і без страт. У гаспадарцы “Браздзетчына” невялікая ўборачная плошча – толькі 550 гектараў, а вось ураджайнасць – адна з найвышэйшых у Аршанскім раёне – 48,2 ц/га. Дырэктар сельгасфіліяла Валерый Савіцкі паведаміў, што па стане на 5 жніўня ўжо намалочана 1481 тона зерня, што складае 55,8% ад агульнай плошчы. Такія добрыя вынікі – плён працы дружнай каманды хлебаробаў.

Працяг чытайце ў «АГ» №90 за 6.08.2013.

Марына СЯМАШКА.
Фота аўтара.

Добавить комментарий