Дэлегацыя з Аршаншчыны наведае свята беларускага пісьменства ў Быхаве

фото с сайта belta.by

Сёлета сталіцай Дня беларускага пісьменства абраны Быхаў на Магілёўшчыне. Свята роднага слова з’яднае ўсе гарады, у якіх яно праходзіла ў розныя гады. Прыме ўдзел у шматлікіх святочных мерапрыемствах і вялікая дэлегацыя з Аршаншчыны.

Наш край на свяце прадставяць супрацоўнікі аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, музейнага комплексу гісторыі і культуры Аршаншчыны, цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы, майстры Дома рамёстваў, пісьменнікі-землякі. Творчыя нумары для гасцей Дня беларускага пісьменства падрыхтавалі калектывы з Межава, гарадскога Палаца культуры і гарадскога Цэнтра культуры. Усе, хто прыме ўдзел у мерапрыемствах, атрымаюць асалоду ад тэатральных замалёвак пра Спірыдона Собаля і Рагвалодаў камень. Жыхары іншых беларускіх гарадоў і госці з-за мяжы пазнаёмяцца з нашай багатай літаратурнай спадчынай на кніжных экспазіцыях, прысвечаных Уладзіміру Караткевічу, пісьменнікам Віцебшчыны і Аршаншчыны.
Спрадвеку наш родны кут славіцца сваімі майстрамі слова. Мы ганарымся нашымі землякамі – вядомымі дзіцячымі пісьменнікамі, аўтарамі цікавых падручнікаў для школьнікаў Галінай і Сяргеям Трафімавы. Не памылюся, калі скажу, што кожны вучань хацеў бы пазнаёміцца з Галінай Уладзіміраўнай і Сяргеем Анатольевічам. У Быхаве на стэндах выдавецтва “Народная асвета” падчас свята можна будзе ўбачыць тры новыя кнігі аўтараў з серыі “Рассказы Деда Природоведа”: “Лечебница на окошке”, “Про зубки, зубы и зубищи”, “Ореховые истории”. Апошняя выйшла ў свет у жніўні, усяго ж у гэтым годзе выдадзена тры новыя кнігі і перавыдадзена дзевяць прац Трафімавых.

Працяг чытайце ў «АГ» №101 за 31.08.2013.

Марына МАРЫНІНА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *