Студэнт Акадэміі мастацтваў з Барані

Вадзім Богдан на выставе “Памятае зямля беларуская” творчага аб’яднання “Традыцыя” ў Аршанскай гарадской мастацкай галерэі В. А. Грамыкі

Маладыя, а ўжо такія таленавітыя – вось яны якія, нашы землякі. Прыкладам таму з’яўляецца Вадзім Богдан, жыхар горада -Барані.

Менавіта гэты юнак, магчыма, яшчэ мала вядомы ў нашым горадзе, але тым не менш, якога ўжо добра ведаюць у Беларускай Акадэміі мастацтваў, у гэтым годзе паспяхова вытрымаў уступныя экзамены і стаў студэнтам першага курса Акадэміі мастацтваў, з чым аршанцы шчыра віншуюць Вадзіма Богдана і вельмі ганарацца ім.

Вадзім, па словах дэкана мастацкага факультэта Беларускай Акадэміі мастацтваў, заслужанага дзеяча мастацтваў Рэспублікі Беларусь, лаў-рэата прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, старшыні творчага аб’яднання “Традыцыя” Уладзіміра Васільевіча Уродніча, змог зацікавіць экзаменатараў сваімі незвычайнымі творчымі работамі, зробленымі на высокім прафесійным узроўні, і атрымаць найвышэйшыя балы – дзесяткі, што не так проста і бывае даволі рэдка.

Ну, а ў аршанцаў няма ніякіх сумненняў, што ў хуткім часе ў нашым горадзе будзе аформлена персанальная выстава Вадзіма Богдана, якую ўсе будуць чакаць з вялікім нецярпеннем, а пра таленавітага аршанскага мастака стане вядома далёка за межамі Беларусі.

А. ШУРДУКОВА

Добавить комментарий