День Победы в Крапивенском сельсовете (+фото)

Аршанцы шырока і ўрачыста адзначалі 9 Мая. Насычанай святочная праграма стала і ў Крапівенскім сельскім Савеце.
DSCN9026Мітынг-рэквіем, прысвечаны Вялікай Перамозе, адкрыў праграму ўрачыстасцей ля помніка загінуўшым воінам на тэрыторыі Крапівенскай яслей-садка-сярэдняй школы. У святочным мерапрыемстве прынялі ўдзел дырэктар ДП “СГЦ “Задняпроўскі” Канстанцін Жодзь, старшыня Крапівенскага сельвыканкама Васіль Зінковіч, старэйшына вёскі Гацькаўшчына Анатоль Каткоўскі, старэйшыны вёсак Згарда і Рымкі Міхаіл Лабацэвіч, Ала Валадкевіч, вучні і педкалектыў школы, мясцовыя жыхары. Моладзь віншавала землякоў з Вялікай Перамогай, дарыла ім цюльпаны і нарцысы, а таксама паштоўкі з віншаваннямі, зробленыя сваімі рукамі (на здымку). Для гасцей мітынгу была падрыхтавана насычаная праграма з песнямі, вершамі, словамі падзякі, якія нікога не пакінулі раўнадушным.

Анжэла ШУРДУКОВА.

Фота аўтара.

Працяг чытайце ў «АГ» №55 за 17 мая 2014 г.

DSCN9034

DSCN8990

DSCN8988

DSCN8986

DSCN8981

DSCN8973

DSCN8965

DSCN9053

DSCN9038

Добавить комментарий