1500 тонн зерна намолотил молодежный экипаж из «Юбилейного»

Яшчэ адно дасягненне моладзі на хлебнай ніве, пра якое хочацца расказаць нашым чытачам. Камбайнеры адкрытага акцыянернага таварыства “Агракамбінат “Юбілейны” Сяргей Дзянісаў і Дзяніс Антаневіч на мінулым тыдні намалацілі больш за паўтары тысячы тон зерня. Хлопцы ўпэўнена трымаюць лідарства ў раёне сярод маладзёжных зернеўборачных экіпажаў.
IMG_2274Калі сядзіш у кабіне камбайна і трымаешся за штурвал, думаеш толькі пра тое, каб тэхніка не падводзіла і хутчэй хлеб убраць, – разважае Сяргей Дзянісаў. – Падчас жніва на ўліку кожная хвіліна, а калі яшчэ і надвор’е спрыяе – гэта проста шыкоўныя ўмовы працы для хлебаробаў.
У словах маладога камбайнера ёсць рацыянальнае зерне. Уборачная кампанія для яго далёка не першая. Аднак у якасці старшага камбайнера – гэта дэбютны выхад. Ён ведае, што толькі на нябесную канцылярыю спадзявацца не трэба. Палова поспеху залежыць ад жадання, мэтанакіраванасці, заахвочанасці ўсіх зацікаўленых. Калі працаваць плячо ў плячо, то і вынік не заставіць сябе чакаць.
Вось у такім тандэме і шчыруюць на хлебных палетках Сяргей і Дзяніс. І, як бачыце, атрымліваецца ў іх усё на “выдатна”. Дарэчы, камбайнер Дзяніс Антаневіч пасля невялікага перапынку на службу ў арміі працуе з асаблівым натхненнем. Прызнаецца, што для яго праца ў полі – гэта своеасаблівая рамантыка. Тут, сярод залатых каласоў, і прастор шырокі, і на душы становіцца неяк лягчэй.

Працяг чытайце ў «АГ» №94 за 19 жніўня 2014 г.

Настасся ТУРОК.

Фота аўтара.

Добавить комментарий