Да 100-годдзя з дня нараджэння У. І. Корбана
ПАВАЖАНЫЯ ЖЫХАРЫ г. ОРШЫ І г. БАРАНІ!
Запрашаем вас прыняць удзел у святочных мерапрыемствах, прысвечаных 100-годдзю з дня нараджэння вядомага беларускага пісьменніка Уладзіміра Корбана.
17 верасня 2010 г.
18.00. Святочная літаратурная вечарына, прысвечаная юбілею пісьменніка.
Сустрэча з беларускімі пісьменнікамі з Мінска і Віцебска.
У малай зале Палаца культуры г. Барані.
18 верасня 2010 г.
13.00. Пасадка алеі і адкрыццё Памятнага знака ў гонар У. І. Корбана.
Сквер каля школы №15.
14.00. Тэатралізаванае гарадское свята “Наш славуты зямляк”, прысвечанае 100-годдзю з дня нараджэння У. Корбана.
У праграме: сустрэча з пісьменнікамі, канцэрт мастацкай самадзейнасці школ горада, ДШМ №3, Палаца культуры.
Канцэрт-падарунак хору ветэранаў вайны і працы г. Оршы, конкурс на лепшае выкананне баек У. Корбана, конкурс малюнка “Талентаў у нас шмат”.
Свята адбудзецца ў сасновым парку горада Барані.