Зорцы дадуць імя Уладзіміра Караткевіча (+афіша мерапрыемстваў да 85-годдзя)

Уладзімір Караткевіч

Святочныя мерапрыемствы, прымеркаваныя да 85-годдзя з дня нараджэння славутага земляка, пачаліся ў Оршы ўжо сёння, 25 лістапада. У музеі адкрыта выстава рукапісаў Ул. Караткевіча з архіваў музейнага комплекса, праведзены «круглы стол» аб стратэгіях захавання памяці пісьменніка. З пачатку тыдня ў грамадскім транспарце гучаць вершы Караткевіча. Акцыя працягнецца да 29 лістапада.

Заўтра, у народзіны рыцара сумлення і свабоды, пройдуць традыцыйныя літаратурныя чытанні.

26 лістапада 

  10.00

Служба у памяць аб У. С. Караткевічы

Царква Прп. Леаніда

11.00

Літаратурныя чытанні “І не знікаць паэтам вечна!” каля помніка пісьменніку

Дзіцячы парк “Казачная краіна”(ля помніка У. Караткевічу)

12.00

Цырымонія спецгашэння юбілейнага канверта з маркай сумесна з РУП “Белпошта”

Музей

15.00

Адкрыццё мастацкай выставы “Зямля пад белымі крыламі-2015”

Музей

16.30

Гарадскі ўрачысты канцэрт. Прысваенне імя Караткевіча зорцы ў Міжнародным зорным каталозе

Гарадскі цэнтр культуры “Перамога”

10.00

Падвядзенне вынікаў літаратурнага конкурсу для моладзі

Музей

Добавить комментарий