“Калядная скарбніца” чакае аршанцаў 17-20 снежня

Напярэдадні навагодніх святаў Віцебскае аддзяленне Беларускай гандлёва-прамысловай палаты пры падтрымцы Аршанскага райвыканкама ў чарговы раз падрыхтавала прыемны падарунак. З 17 па 20 снежня ў гарадскім Цэнтры культуры “Перамога” пройдзе штогадовая ўніверсальная выстава-кірмаш “Калядная скарбніца”.

нгодСвае стэнды прадставяць больш за 40 удзель­нікаў з Віцебска, Мінска, Брэста, Гомеля, Бабруйска і іншых гарадоў краіны. Аршанскія прадпрыемствы, індывідуальныя прадпрымальнікі, як заўжды, шырока прадставяць на кірмашы сваю прадукцыю. На “Каляднай скарбніцы” будуць тавары для хатняй гаспадаркі, аддзенне, абутак, прадукты харчавання, касметыка, галантарэя, тэкстыльныя вырабы і іншае па цэнах вытворцы. У рамках мерапрыемства таксама пройдуць акцыі-продажы па зніжаных цэнах, майстар-класы, дэгустацыі, паказ мадэляў і г. д.
Афіцыйнае адкрыццё выставы-кірмашу “Калядная скарбніца” адбудзецца 17 снежня ў 11.00. Час работы з 10.00 да 19.00, 20 снежня – да 14.00. Запрашаем за пакупкамі!

Ул. інф.

Добавить комментарий