У вёску прыйшло свята

У вёску прыйшло свята

У мінулую пятніцу ў вёсцы Старое Хорабрава панавалі весялосць і ажыўленне. Тут праходзіла свята вёскі, якое арганізавалі мясцовыя ўлады.

Свята адкрыў старшыня Забалацкага сельскага Савета Віталь Эдуардавіч Шульгін. Пасля на пляцоўку выйшлі самадзейныя артысты тэатра мініяцюры. Яны разыгралі сцэнку пра тое, што вёска хоць і маланаселеная, але культурнае  жыццё тут прадаўжаецца. Прыгожа апранутыя вяскоўцы, якія чакалі свята вёскі, рыхтаваліся да яго, шчырымі апладысментамі сустракалі кожнае выступленне вакальнай групы «Чараўніца», акампаніятар калектыву Ірына Генадзьеўна Крушэвіч. З музыкальнымі падарункамі на імправізаваную пляцоўку выходзілі салісткі Алена Пярова, Іна Калівінава. Ніводнае мерапрыемства ў вёсцы не абыходзіцца без ды-джэя Валянціна Осіпава. Прынялі ўдзел у свяце старэйшына Соф’я Васільеўна Гумінская і дэпутат Алена Мікалаеўна Корнева.

У Старым Хорабраве жы-вуць добрыя гаспадыні, умелыя рукі якіх у стане хутка і смачна накрыць стол. Кожны з жыхароў прынес на суд вяскоўцаў свае кулінарныя вырабы. Не абышлося, канечне, без песень, віншаванняў і падарункаў. На свяце былі ўшанаваны ветэраны Вялікай Айчыннай вайны Васіль Арцёмавіч Хуцкі, Таццяна Ігнацьеўна Мяснікава, Хрыстафор Хрыстафоравіч Такарэўскі. Старшыня прафсаюзнага камітэта КУСГП «Забалацце»  Лідзія Фёдараўна Шалуха павіншавала ветэранаў працы, сярод якіх А. Шчэрба, В. Саковіч, З. Шамарава, О. Шэндрык, С. Гумінская, Л. Лях, А. Корнева, А. Быстрова, С. Гумінская. Падарункамі і цёплымі словамі быў адзначаны самы старэйшы жыхар вёскі – Феадо-сія Іванаўна Шаткова, 1916 года нараджэння. Пажаданні расці здаровым гучалі ў адрас  самага малога жыхара Ула-дзіслава Жанеўскага, які 27 жніўня адзначыў свой першы дзень нараджэння. Нямала віншаванняў пачулі 29 юбіляраў года, якім споўнілася ад 20 да 90 гадоў. Парадавала  і тое, што сёлета ў вёсцы з’явіліся тры новыя сям’і.

Доўга і весела святкавала Старое Хорабрава. І малыя, і дарослыя з вялікай ахвотай прымалі ўдзел у конкурсах, танцавалі, спявалі. І хочыцца верыць, што свой дзень нараджэння вёска будзе адзначаць яшчэ шмат гадоў.

Марына СЯМАШКА

Добавить комментарий