Світанкі аршанскіх швейнікаў

Святлана Анішчанкава – швачка ЗАТ ПГФ “Світанак”

На ўрачыстым сходзе будуць падведзены вынікі працы і ўручаны Ганаровыя граматы перадавікам вытворчасці. За шматгадовую плённую працу, высокі прафесіяналізм узнагароды атрымаюць: Р. Багамольцава, С. Бондарава, Л. Яцкоўская, А. Карпій, А. Барышава, А. Пятрова, С. Анішчанкава, Н. Шлапакова, Р. Гапеева, З. Лісікава, А. Міхайлоўская, В. Алісіевіч, У. Лішчэўскі, Г. Маторная. Ганаровымі граматамі адзначаны Л. Сінкевічус – інжынер па стандартызацыі і сертыфікацыі аддзела кіравання якасцю і Н. Цішкова – майстар швейнага цэха №1. Адзначаны і ветэраны працы, кожны член калектыву атрымаў падарунак – камплект бялізны

.

Сёлета світанкаўцы могуць шчыра парадавацца за свае вытворчыя заваёвы. Фірма працуе стабільна, выконваючы запланаваныя паказчыкі і атрымліваючы прыбыткі для свайго далейшага развіцця. Ужо амаль сфарміраваны “партфель” заказаў на 2011 год. Поспеху спрыяе тое, што многія швейныя вытворчасці адмовіліся ад пашыву дзіцячага аддзення, а тыя, якія яшчэ шыюць, прайграюць- аршанскім майстрам па якасці вырабаў ды цане, што не застаецца па-за ўвагай не толькі айчынных гандлёвых арганізацый, але і расійскіх спажыўцоў.

Увогуле гэта прадпрыемства працуе па асаблівым календары. Склад гатовай прадукцыі, дзе знаходзілася зімовая калекцыя верхняга дзіцячага адзення, спажыўцы апустошылі яшчэ да пачатку халадоў. Зараз на вытворчых патоках швейнікаў ужо вясна-лета наступнага года, бо на ўчастках прыступаюць да пашыву новых калекцый адзення, у тым ліку летніх з ільняных тканін.

Якасць вырабаў фірмы “Світанак” з гандлёвай маркай «Артус» (дарэчы, яна расшыфроўваецца як “Аршанская тусоўка”) вядома ўсяму свету. Тут з 2005 года дзейнічае сістэма менеджменту якасці ИСО 9001. Выдатны пашыў вырабаў забяспечваецца прымяненнем навейшага швейнага абсталявання фірм  Juki, ZSK, Durkopp, Veit,  Кannigiesser. Проектаванне лякал, чарчэнне раскладак ажыццяўляецца на САПРы іспанскай фірмы Investronica Sistemas, што дазваляе  штогод абнаўляць асартымент на 100 працэнтаў.

Сярод асноўных накірункаў работы фірмы – далейшае павышэнне канкурэнтаздольнасці гатовай прадукцыі за кошт пашырэння асартыменту, павышэнне тэхнічнага ўзроўню вытворчасці. Належная ўвага на прадпрыемстве надаецца ўкараненню энергазберагаючых тэхналогій і павышэнню выкарыстоўвання асноўных вытворчых фондаў і магутнасцей.

ЛЮДМІЛА МАРШАЛОВІЧ

Фота аўтара
НА ЗДЫМКУ: .

Добавить комментарий