Самабытны талент: 100 год з дня нараджэння разьбяра Сямёна Шаўрова

shavrov (3)Самабытны талент з’явіўся стагоддзе таму ў Оршы. 15 жніўня 1916 года ў сям’і рабочых Шаўровых нарадзіўся сын Сямён. Бацькі былі з Аршанскага павета, але пазнаёміліся ў Пецярбургу, куды выязджалі на заробкі. У сям’і выхоўвалася пяцёра дзяцей.
Маленькі Сямён рос вельмі назіральным хлопчыкам, якога вабіла творчасць. Ён з дзяцінства любіў маляваць. Ад дзеда, Ільі Маршаловіча, пераняў любоў да разьбярства. Дзядуля быў выдатным умельцам і служыў у памешчыка Хамянтоўскага са Смальян, які цаніў яго талент і нават вазіў у Італію на вучобу ў замежных майстроў. Панскі маёнтак упрыгожвалі драўляныя скульптуры, выразаныя батраком.shavrov (2)
Няпростым быў лёс Сямёна Сцяпанавіча. У 1937 годзе малады хлопец працаваў на чыгунцы, і ў гэты час за “антысавецкую прапаганду” яго на дзесяць гадоў адправілі ў лагер. У 1943 годзе за няўдалую спробу ўцячы з ГУЛАГа на фронт С. Шаўрову дабавілі яшчэ восем гадоў. У нечалавечых умовах выжыць дапамагла любоў да мастацтва. Менавіта ў лагеры майстар выразаў сваю галоўную і самую вялікую скульптуру – “Волата” вышынёй восем метраў.
У 35 гадоў Шаўроў вярнуўся да бацькоў з даведкай, што агітуе супраць Савецкай улады. Такі дакумент зачыняў усе дзверы перад працаздольным мужчынам. Але ж рукі ў яго былі залатыя. Таму Сямён Сцяпанавіч здолеў уладкавацца слесарам у Барань, зваршчыкам на чыгунку. Толькі ў 1962 годзе разьбяр змог уздыхнуць з палёгкай: яго рэабілітавалі. Заняўся справай па душы – працаваў мастаком-афарміцелем на льнокамбінаце і заводзе “Легмаш”. З гэтай пасады і пайшоў на пенсію.
Вольны час прысвячаў рабоце з дрэвам. Нарэшце, Сямён Шаўроў змог выставіць свае работы. На першай выставе з яго ўдзелам у Віцебску і Мінску былі прадстаўлены дзве яго работы “Тры волаты” і “Канёк-гарбунок”. Скульптуры аршанскага самадзейнага майстра пабывалі і на ВДНГ у Маскве.
Больш за 1000 работ выразаў за сваё жыццё Сямён Шаўроў. Убачыць скульптуры можна ў музеі, які па рашэнні мясцовай улады быў адкрыты ў доме ў раёне Заходняй па вуліцы Красіна, 26. Тут шмат гадоў жыў і працаваў майстар. shavrov (1)Першую экскурсію праводзіў сам гаспадар.
Работы аршанца прадстаўлены ў Нацыянальным музеі гісторыі і культуры Беларусі, Віцебскім абласным краязнаўчым музеі, знаходзяцца ў прыватных калекцыях у Беларусі і за мяжой. Сёння справу самабытнага талента працягваюць вучні бліжэйшых школ, якія займаюцца ў гуртку пры музеі драўлянай скульп-туры рэзчыка С. Шаўрова. Іх работы ўпрыгожваюць тэрыторыю ля музея.

Падрыхтавала
Марына МАРЫНІНА.

Фото аўтара.

Добавить комментарий