Аршанка пра родную мову: «Яе павінен ведаць кожны чалавек»

Мілагучная, сакавітая і багатая родная мова натхняе вучаніцу дзясятага класа сярэдняй школы №13 Вікторыю Плюшчыкаву на творчасць і перамогі. Двойчы дзяўчына паспяхова выступала на абласным этапе рэспубліканскай алімпіяды па беларускай мове. Сёлета Віка стала шостай і атрымала дыплом другой ступені – каб адабрацца на заключны тур, не хапіла зусім крышачку. “На рэспубліку паедуць пяцёра лепшых, – усміхаецца аршанка. – Я не засмучана: будзе час адпачыць. Набяруся сіл, назапашу новыя веды і пастараюся бліскуча выступіць у наступным годзе”.
Вывучаць беларускую мову дапамагае літаратура – гэта любімы школьны прадмет Вікторыі Плюшчыкавай. “Матчыну мову павінен ведаць кожны чалавек. Міжнародны дзень роднай мовы – напамін нам, што мы беларусы. Хоць у нас рускамоўнае асяроддзе, я імкнуся разгадаць таямніцы роднага слова, каб лепш разумець нашы традыцыі”, – нібы спявае Віка, да таго мякка і прыгожа гучыць роднае слова з яе вуснаў. Дзяўчына зачытваецца раманамі Уладзіміра Караткевіча і Васіля Быкава.

Марына СЯМАШКА.
Фота аўтара.

А вы размаўляеце па-беларуску?

Загрузка ... Загрузка ...

Добавить комментарий