«Аршанка» адкрыла паэтычны марафон да юбілею газеты

Каб пісаць вершы, галоўнае – мець натхненне. Але мы знайшлі нагоду, якая можа падштурхнуць чытачоў да творчасці. У гонар 100-годдзя “Аршанскай газеты” рэдакцыя заклікае паэтаў нашага регіёна прыняць удзел у паэтычным марафоне.
Ад майстроў слова мы чакаем вершы альбо іншыя паэтычныя творы аб’ёмам не больш за паўтары друкаваныя старонкі шрыфтам Times New Roman 14 кеглю, прысвечаныя 100-годдзю “Аршанскай газеты”. Дасылаць тэксты можна звычайнай або электроннай поштай да 15 мая 2017 года. Па выніках паэтычнага марафону ў маі будзе падрыхтаваны святочны выпуск літаратурнай старонкі да юбілею газеты – лепшыя творчыя набыткі трапяць туды. Узрост і паэтычны досвед удзельнікаў марафону – неабмежаваны. Удзельнічаюць усе!

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *