У Аршанскім музеі Караткевіча працуе выстава “Дзікае паляванне караля Стаха”

У Аршанскім музеі У. С. Караткевіча адкрылася выстава “Дзікае паляванне караля Стаха” з фондаў музейнага комплексу гісторыі і культуры Аршаншчыны і дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры.
“Дзікае паляванне караля Стаха” – шэдэўр прыгодніцкай літаратуры з рысамі інтэлектуальнага дэтэктыву. У аповесці аўтар паказаў каларыт, атмасферу беларускага грамадства XIX стагоддзя, яго нацыянальныя, культурныя і гістарычныя асаблівасці. У 1979 г. па матывах аповесці на кінастудыі “Беларусьфільм” зняты мастацкі фільм, які быў удзельнікам кінафестываляў: у Парыжы, Манрэалі, Трыесце, Лос-Анджэлесе і Брусэлі.
Наведвальнікі выставы ў Аршанскім музеі У. С. Караткевіча змогуць пазнаёміцца з кнігамі “Дзікае паляванне караля Стаха”, перакладзенымі на розныя мовы. Ўбачаць ілюстрацыі да яе такіх таленавітых мастакоў, як А. Кашкурэвіч і. С. Рыжыкава, асабістыя рэчы Уладзіміра Караткевіча.
Музей запрашае наведаць выставу да 20 ліпеня штодня, акрамя панядзелка, з 10.00 да 18.00.

К. КАСЬЯНАВА,
старшы навуковы супрацоўнік
Аршанскага музея У. С. Караткевіча.

Добавить комментарий