У Аршанскім рэгіёне пачалася прызыўная кампанія

Са жніўня ў нашым регіёне і ў цэлым у краіне пачаўся чарговы прызыў грамадзян на тэрміновую ваенную службу і службу ў рэзерве, які працягнецца да канца лістапада.

Зараз будучыя вайскоўцы праходзяць медыцынскі агляд і іншыя неабходныя абследаванні на прыгод­насць да службы ў арміі. Потым аршанскіх прызыўнікоў чакае адбор у вайсковыя часці Ўзброенных Сіл Рэспублікі Беларусь, унутраных войскаў Міністэрства ўнутраных спраў і іншых падраздзяленняў.
Па словах начальніка аддзела прызыву ваеннага камісарыята Аршанскага і Дубровенскага раёнаў падпалкоўніка Мікалая Печанькова, ужо з 15 лістапада пачнецца адпраўка моладзі на абласны зборны пункт у Віцебск, а затым – да месцаў праходжання службы.
Прыкладна за тыдзень да гэтага па традыцыі будучых ваеннаслужачых нашага рэгіёна і іх бацькоў збяруць на ўрачыстае мерапрыемства – Дзень прызыўніка, дзе з пажаданнямі і наказамі да іх звернуцца прадстаўнікі райвыканкама, ваеннага камісарыята і ветэраны Вялікай Айчыннай вайны.
Дарэчы, сёлетнюю восеньскую прызыўную кампанію чакаюць некаторыя змены. Аб гэтым «Аршанская газета», раскажа ў наступных нумарах.

Анжэла ШУРДУКОВА.
Фота аўтара.

Добавить комментарий