Як на нашым кірмашы

На плошчы каля калегіума Іезуітаў амаль кожную суботу працуе  кірмаш па продажы спажывецкіх тавараў, прадукцыі ўласнай вытворчасці прадпрыемстваў грамадскага харчавання горада, а таксама вобласці.
Да ўвагі пакупнікоў у шырокім асартыменце заўсёды прадстаўлены мясныя, малочныя прадукты, рыба, садавіна і гародніна. Каля кожнай гандлёвай палаткі выстройваюцца чэргі. На адным з такіх кірмашоў была арганізавана дэгустацыя: спачатку можна было паспрабаваць і ацаніць па смакавым якасцям  некаторыя віды прадукцыі, а ўжо пасля разлічыцца за тавар. Напрыклад,  спецыялісты па маркетынгу Аршанскага сырзавода  Алена Кліменка і Наталля Волкава “знаёмілі” аршанцаў з чатырма новымі відамі  марожанага: сэндвічы і эскімо. Шмат жадаю-чых прадэгуставаць прадукцыю было і каля палатак ААТ “Аршанскі малочны камбінат”, ААТ “Агракамбінат “Юбілейны”, ААТ “Лепельскі малочны камбінат” і іншых. Цяжка канкрэтна акрэсліць, якая прадукцыя на кірмашы карыстаецца асаблівым попытам, бо пакупнікі з задавальненнем набывалі і мясныя, і малочныя, і рыбныя прадукты.
Н. АЛЯКСАНДРАВА.

Добавить комментарий