“ТОЛЬКІ Б НАДВОР’Е НЕ ПАДВЯЛО…”

Такія прагнозы, паглядваючы на неба, робіць на сёлетні ўраджай старшыня адкрытага акцыянернага таварыства “Задроў’е” Мікалай Мікалаевіч Нарчук.

загадчыца зернятока Святлана Патаскаева і галоўны аграном ААТ "Здароўе" Таццяна Сідаровіч (фота Настассі Турок)


Гаспадарцы ў гэтым годзе трэба ўбраць 612 гектараў збожжа, пакуль што перасягнулі адметку больш чым дзесяць працэнтаў ад усёй плошчы. А днямі тут завяршылі ўборку рапсу. Атрымаўся важкі ўраджай гэтай сельскагаспадарчай культуры – 22,9 ц/га.

“У нас кожная хвіліна залатая, – прызнаецца старшыня. – Хлеб вырасцілі неблагі, цяпер вось задача нумар адзін – якасна, без мінімальных страт убраць яго з палёў. Будзем прыкладаць усе намаганні, каб жніво ў нашай гаспадарцы прайшло на належным узроўні”.

У полі кожны дзень працуюць тры камбайны, якімі кіруюць вопытныя механізатары. У лідарах пакуль што экіпажы пад кіраўніцтвам Аляксандра Маслакова і Алега Альхіменкі. Замінкі ў рабоце не бывае. Калі адзін камбайнер спыніўся на абед, другі – працуе. Гэта дазваляе і час не губляць, і дадатковыя кілаграмы зерня ў засекі засыпаць.

Зладжана ідзе работа і на зернесушыльным комплексе. Галоўны аграном гаспадаркі Таццяна Мікалаеўна Сідаровіч, вопытны спецыяліст, якая была прызнана лепшай у сваёй прафесіі па выніках 2010 года, з веданнем справы сцвярджае, што, нягледзячы на капрызы надвор’я, зерне набрала сваю сілу. На палетках ААТ “Задроў’е” плануецца ўбраць збажыны 35-37 цэнтнераў з гектара, і гэта з тым улікам, што бал зямлі тут невысокі – 26 адзінак.

Настасся ТУРОК.

Добавить комментарий