УЛАДЗІМІР КАРАТКЕВІЧ НА ЭКРАНЕ

Творчасць нашага земляка Уладзіміра Караткевіча не аднойчы натхняла паэтаў і празаікаў, артыстаў і музыкантаў… З цягам часу інтарэс да асобы і мастацкага генія Уладзіміра Сямёнавіча не змяншаецца.

кадр з фільма "Чорны замак Альшанскі", рэж. М. Пташук (1983 г.)

Вядома, што нацыянальная кінастудыя “Беларусьфільм” зацікаўлена ў здымках фільма паводле рамана класіка беларускай літаратуры У. Караткевіча “Чорны замок Альшанскі”. Пра гэта паведаміў генеральны дырэктар кінастудыі Алег Сільвановіч. Раман Караткевіча будзе экранізаваны ўжо ў другі раз, у 1984 годзе выйшла ў свет кінастужка рэжысёра Міхаіла Пташука. Фільм стане другім сумесным праектам ТРА Саюзнай дзяржавы, першым кінапраектам была “Брэсцкая крэпасць”.

Уладзімір Караткевіч сам пісаў сцэнарыі паводле ўласных твораў. З-пад яго пяра выйшлі сцэнарыі кароткаметражных стужак “Сведкі вечнасці”, “Памяць”, “Чырвоны агат”. Быў экранізаваны раман “Хрыстос прызямліўся ў Гародні”, дзе Караткевіч сыграў адну з роляў. Вялізны інтарэс выклікае фільм “Дзікае паляванне караля Стаха”, які атрымаў шэраг узнагарод на розных кінафестывалях. Цяжка не заплакаць, калі глядзіш “Сівую легенду”. Безумоўна, новая экранізацыя “Чорнага замка Альшанскага” стане добрым падарункам для прыхільнікаў творчасці беларускага Вальтэра Скота.

Падрыхтавала Марына МАРЫНІНА.

Добавить комментарий