Пабывалі на свяце “Александрыя збірае сяброў”. Пабачылі шмат цікавага | фота, відэа

Гандлёвыя падвор’і святочнай Александрыі разгарнуліся на беразе Дняпра на некалькі кіламетраў. Больш за 500 майстроў з усіх рэгіёнаў краіны, а таксама больш за 80 з 13 гарадоў Расіі, Казахстана, Таджыкістана прадставілі сваю творчасць. Сёлета ў Александрыю прыехалі з Дагестана, Якуціі, Ханты-Мансійскай аўтаномнай акругі Югра, а таксама з Бранскай, Курскай, Ленінградскай, Новасібірскай, Арэнбургскай і іншых абласцей.

Сярод удзельнікаў – народныя ўмельцы з усёй Віцебшчыны, а таксама Аршаншчыны. На гандлёвых радах харчовыя і прамысловыя прадпрыемствы шырока прадставілі сваю прадукцыю, арганізавалі дэгустацыі, акцыі, розыгрышы прызоў і г.д. Сярод іх былі і прадстаўнікі Віцебшчыны, напрыклад, “Віцьба” , “Ганна”, Аршанскі льнокамбінат, Аршанскі мясакансервавы камбінат і інш.

Літаральна на ўсіх тэматычных плыцоўках праходзілі канцэртна-забаўляльныя і конкурсныя праграмы, творчыя прэзентацыі, майстар-класы, выставы-кірмашы, выставы-продажы і іншыя мерапрыемствы.

 

На малой канцэртай пляцоўцы адбыліся канцэртныя праграмы: “Міравыя хіты–Дзеці. Новыя галасы” з удзелам таленавітых дзяцей Магілёўскай вобласці, “Адзіная ў свеце – радзіма мая!” з удзелам творчых калектываў абласцей краіны і г. Мінска, “Віцебск фестывальны” і г. д. Тут таксама адбылася цырымонія адкрыцця рэспубліканскага свята “Купалле”, паказ новых калекцый аддзення беларускіх вытворцаў, кацэрт заслужанага артыста Рэспублікі Беларусь Руслана Аляхно.

А яшчэ назвалі пераможцаў рэспубліканскага праекта “Уладар сяла”. Дарэчы, другое месца ў праекце заняла сям’я Дзмітрыя і Вікторыі Дундзер з Глыбоччыны. Адзначым, што ў святочных мерапрыемствах прыняў удзел старшыня Віцебскага абласного выканаўчага камітэта Аляксандр Субоцін.

На свяце таксама былі прадстаўлены дасягеннні айчынных машынабудаўнікоў – МТЗ і “Белджи”. А жадаючых набыць мерч ад Першага было столькі, што прыходзілася пакупнікам стаяць у вялікай чарзе.

Рэспубліканскі фестываль у Александрыі як заўсёды стаў яскравым, незабыўным мерапрыемствам гэтага лета, які дапамагае захоўваць культурныя традыцыі і з кожным разам збірае новых сяброў.

Настасся ТУРОК.
Фота аўтара.
Відэа Вольгі Ціханавай.

 


 

Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.