ШЫРОКІ ВЫБАР

Амаль у 40 магазінах, размешчаных у населеных пунктах Аршанскага раёна, напярэдадні новага навучальнага года аформлены спецыялізаваныя “Куткі для школьнікаў”.

Аб гэтым паклапаціліся гандлёвыя работнікі Аршанскага раённага спажывецкага таварыства. На паліцах у поўным асартыменце прадстаўлены канцтавары. У продажы ёсць усё: сшыткі, дзённікі, вокладкі, ручкі, алоўкі, фарбы, лінейкі, гумкі і г.д. Дзеці і бацькі спакойна выбіраюць тое, што ім патрэбна. У магазіне прамысловых тавараў, што ў Арэхаўску, акрамя школьных прыналежнасцей прадстаўлена школьнае адзенне для хлопчыкаў і дзяўчынак. Касцюмаў розных фасонаў і памераў у гэтым годзе шмат. Прычым, прамыслоўцы паклапаціліся не толькі аб іх колькасці, але і аб якасці. Без праблем можна выбраць рукзакі ці школьныя сумкі. У наяўнасці ёсць верхняе адзенне, абутак, у тым ліку спартыўны. Прадукцыя, прадстаўленая ў магазінах Аршанскага раёна, дазваляе падрыхтаваць да школы як самых маленькіх – першакласнікаў, так і старшакласнікаў, пры гэтым не абавязкова выязджаць у горад.

У мінулую суботу райспажыўкааперацыя ахвотна прадстаўляла школьныя тавары і для школьнікаў горада Оршы. У раёне “Раніца” працавала гандлёвая палатка райпа, дзе таксама быў прадстаўлены шырокі выбар тавараў для школьнікаў.

Людміла Людміна.

Добавить комментарий