“Залаты Купідон” Канстанціна Нілава

У Беларусі штогод праводзіцца рэспубліканскі літаратурны конкурс у розных намінацыях, у якім удзельніча­юць прафесійныя паэты, празаікі, драматургі, публіцысты. У рамках Дня беларускага пісьменства, які адбыўся ў гэтым годзе ў Ганцавічах, узнагароджвалі пераможцаў гэтага конкурсу. У ім прымалі ўдзел члены Саюза пісьменнікаў Рэспублікі Беларусь, кампазітары, дзеячы культуры. У намінацыі “песенная лірыка” пераможцам стаў аршанскі паэт, празаік, драматург, член Саюза пісьменнікаў нашай краіны Канстанцін Нілаў. За цыкл песень «Вянок Беларусі», які быў створаны разам з аршанскім кампазітарам Сяргеем Новікавым, Канстанцін Рыгоравіч атрымаў дыплом першай ступені і ганаровы знак-сімвал “Залаты Купідон”.

Канстанцін Нілаў

Канстанцін Нілаў раней ужо працаваў у песенным жанры. Сумесна з кампазітарам Ігарам Лучанком напісаны знакамітыя песні “Тры сасны, тры сястры”, “Востраў слёз”, “У тую ноч скончылася вайна”, “Цішыня”, працаваў у гэтым жанры Канстанцін Рыгоравіч з рускім кампазітарам, заслужаным дзеячам Мікалаем Пісарэнкам.

На літаратурны конкурс наш паэт прадставіў 18 песень цыкла і, нягледзячы на вялікую колькасць канкурэнтаў, 12 членаў рэспубліканскага журы аднагалосна прызналі “Вянок Беларусі” лепшым.

Гэты цыкл складаецца з некалькіх частак і ўключае ў сябе песні патэтычнага характару, эстраднага жанру, а таксама народныя гумарыстычныя песні. Тэматыка песень разнастайная, па словах Канстанціна Нілава, яна адлюстроўвае сучасную Беларусь, прыгажосць роднага краю і сучаснае развіццё эстраднага мастацтва ў высокім сэнсе гэтага слова. Канстанцін Рыгоравіч падкрэсліў, што поспех песні непарыўна звязаны з майстэрствам выканаўцы. Ад прафесійнасці спевака залежыць, зможа песня знайсці водгук у душы слухача ці не. Калектыў народнага ансамбля “Беларусачка”, салісткі ДКЧ і ГПК Алена Котава і Алена Дземух бліскуча справіліся з гэтай задачай і надалі кампазіцыям цыкла “Вянок Беларусі” сваю непаўторнасць.

Трэба адзначыць, што сёння песенны жанр патрабуе сур’ёзнага падыходу, бо тых, хто піша тэксты, зашмат, а вартых песень – мала. Таму і на конкурсе для камісіі было важным не толькі гучанне песні, яе меладычнасць, але і прыгожы, высокамастацкі тэкст.

Канстанцін Нілаў заўважыў: “Перамога на літаратурным конкурсе сведчыць пра тое, што ў нашым горадзе трэба і надалей развіваць песенны жанр, бо ёсць багаты творчы патэнцыял”.

На сучасны момант Канстанцін Рыгоравіч сумесна з Сяргеем Новікавым працуе над цыклам песень эстраднага напрамку ”Калі гэта каханне”, які працягне цыкл “Вянок Беларусі”.

Ад імя чытачоў “АГ” мы шчыра віншуем Канстанціна Рыгоравіча з узнагародай і жадаем далейшага плёну ў творчасці.

Надзея МАЛАЧКОВА.

Фота аўтара.

“Залаты Купідон” Канстанціна Нілава: 2 комментария

  • 04.01.2012 в 10:30
    Permalink

    Для почитателей творчества оршанского композитора Сергея Новикова и для всех желающих познакомиться с процессом создания собственных песен и песен на стихи других авторов сообщаю, что в настоящее время Сергеем Новиковым создается свой личный сайт с которым можно ознакомиться по адресу http://sites.google.com/site/pesniorsha
    Эдуард Навогонский.04.01.2012 г.

  • 22.11.2011 в 13:41
    Permalink

    Приятно было узнать, что два оршанца стали победителями республиканского конкурса. Соединение творческого потенциала этих личностей наконец то было оценено по достоинств. Причем сразу на республиканском уровне. Нам есть кем гордиться и с кого брать пример творческой интеллигенции, да и каждому оршанцу. Творческих успехов Константин и Сергей. Знай наших!
    Для желающих ближе познакомиться с творчеством этих людей прекдлагаю посетить сайт http://sites.google.com/site/filmorsha, где размещен видеоматериал о их творческом вечере, а также ряд ими созданных песен, и сделанных клипов на их песни о нашем родном городе Орша. С пожеланиями всего наилучшего Эдуард Навогонский. 22.11.2011 г.

Добавить комментарий