У Мінску адбыўся фестываль «Свята льну. Роднае – моднае»

У час правядзення буйнамаштабнага мерапрыемства ў Палацы Рэспублікі, на якім Прэзідэнт Беларусі звяртаўся са штогадовым Пасланнем да народа і парламента, на стадыёне «Дынама» адбыўся фестываль беларускай лёгкай прамысловасці «Свята льну. Роднае – моднае».

Арганізатарамі фестывалю выступілі Аршанскі льнокамбінат, Віцебскі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт, шэраг прадпрыемстваў лёгкай прамысловасці пры падтрымцы канцэрна “Беллегпрам”.

Цвіком фестывалю стаў конкурс мадэльераў студэнцкага асяроддзя і прадпрыемстваў, які быў арганізаваны з мэтай прасоўвання маладых дызайнераў і папулярызацыі вырабаў з ільняных тканін сярод моладзі як на тэрыторыі Беларусі, так і за мяжой.

У рамках фестывалю праходзіў фінальны конкурс «Свята льну. Роднае – моднае», які стартаваў у снежні мінулага года ў трох намінацыях: «Прамысловая калекцыя», «Аўтарская калекцыя», «Моднае – народнае. Этнакалекцыя».

– Мэта фестывалю – садзейнічанне стварэнню новых брэндаў у вобласці лёгкай прамысловасці з выкарыстоўваннем гісторыка-культурнай спадчыны, крэатыўных тэхналогій у сферы вырабу адзення.

У конкурсе прынялі ўдзел студэнты вузаў, каледжаў, у тым ліку з Расіі.

Людміла ЛЮДМІНА.
Здымкі прадаставіў Аршанскі льнокамбінат.

Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.