У Оршы адкрыецца выстава дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва “ДЭКАРТ-22. Выбранае”

26 мая 2023 года ў Аршанскай гарадской мастацкай галерэі В. А. Грамыкі адкрываецца выстава па выніках V Трыенале дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Беларускага саюза мастакоў “ДЭКАРТ-22. Выбранае”.

Для Беларускага саюза мастакоў стала ўжо традыцыйным раз на тры гады напрыканцы года, у лістападзе праводзіць буйны мастацкі праект, прысвечаны сучаснаму дэкаратыўна-прыкладному мастацтву. У выставе ўдзельнічаюць не толькі сябры секцый дэкаратыўнага мастацтва і тэкстылю грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз мастакоў”, але і творчая моладзь, студэнты, мастакі з усіх рэгіёнаў Беларусі.

У экспазіцыі прадстаўлены формы як класічнага традыцыйнага мастацтва, так і новыя эксперыментальныя інтэрпрэтацыі, створаныя за апошнія тры гады.

Выстава будзе дзейнічаць па 25 чэрвеня штодзень з 10.00 по 18.00, акрамя панядзелка. Аршанская гарадская мастацкая галерэя В. А. Грамыкі размешчана па адрасе: вул. Уладзіміра Леніна, 6 а, 2-гі паверх. Даведкі па тэлефоне 8(0216) 56-37-50.

Н. КАЧАНАВА, старшы навуковы супрацоўнік Аршанскай гарадской мастацкай галерэі В. А. Грамыкі.