“І памяць, і пашана, і любоў…”

Пад такой назвай з 15 красавіка па 10 чэрвеня 2012 года ў Оршы праводзіцца гарадскі конкурс на лепшы літаратурна-мастацкі твор, даследаванне, брэнд Оршы, прысвечаны 945-годдзю горада.

Удзельнікамі конкурсу могуць быць асобныя грамадзяне, творчыя калектывы, навучэнцы ўстаноў адукацыі г. Оршы. Узрост удзельнікаў не абмежаваны.

Удзельнікі намінацыі “Лепшы літаратурна-мастацкі твор аб Оршы” прадстаўляюць вершаваныя, празаічныя, драматычныя, публіцыстычныя творы, прысвечаныя г. Оршы, яго гісторыі і культуры. Удзельнікі намінацыі “Лепшае даследаванне аб Оршы” прадстаўляюць даследчыя працы, прысвечаныя гораду, яго гісторыі, культуры, спорту, вядомым аршанцам. Удзельнікі намінацыі “Лепшы брэнд Оршы” прадастаўляюць на конкурс эсэ, артыкулы ці паэтычныя творы, прысвечаныя ўстаноўленым помнікам ці помнікам, якія могуць быць устаноўлены прадпрыемствам, прадметам і г.д., што робяць Оршу адметнай і пазнавальнай сярод іншых гарадоў.

Свае матэрыялы дасылайце да 10 чэрвеня ў Аршанскі музей У. С. Караткевіча па адрасе: вул. Леніна, д. 26 або па e-mail: muzejkaratkevicha@yandex.ru. Тэлефоны для даведак: 21-18-49, 24-23-30.

Падвядзенне вынікаў будзе праведзена з 10 па 20 чэрвеня 2012 года. Аўтары твораў, прызнаных лепшымі, будуць узнагароджаны дыпломамі і памятнымі сувенірамі. Узнагароджанне пераможцаў пройдзе падчас святочных мерапрыемстваў, прысвечаных юбілею г. Оршы. Лепшыя творы будуць апублікаваны на старонках “Аршанскай газеты” і “Телеком-экспресс”, абласных і рэспубліканскіх газет, змешчаны на старонках афіцыйнага сайта Аршанскага гарвыканкама.

Падрыхтавала

Надзея МАЛАЧКОВА.

Добавить комментарий