ДА СПРАВЫ – З УСЁЙ АДКАЗНАСЦЮ

Такога прынцыпу ў рабоце прытрымліваюцца мантажнікі радыё- і спецабсталявання лятальных апаратаў ААТ “Аршанскі авіярамонтны завод” Мікалай Куляшоў і Яўген Дзянісаў (на здымку).

Мікалай Васільевіч – вопытны спецыяліст, за плячыма якога амаль тры дзясяткі гадоў працоўнага стажу. Захапленне тэхнікай да яго прыйшло яшчэ ў дзяцінстве. Як і большасці хлопчыкаў, яму падабалася разбірацца ў складаных схемах і прыстасаваннях. Сваю работу ён жартаўліва называе ювелірнай, бо пастаянна трэба быць вельмі ўважлівым і засяроджаным, умець правільна прыладзіць электроніку лятальных суднаў.

Побач з Мікалаем Куляшовым вучыцца “адчуваць” тэхніку і малады калега Яўген Дзянісаў, які лічыць, што яму вельмі пашанцавала з настаўнікам. Свае надзеі і думкі ён звязвае з работай на авіярамонтным заводзе, таму марыць стаць такім высакакласным спецыялістам, як і Мікалай Васільевіч.

Настасся ТУРОК.

Фота аўтара.

Добавить комментарий