Па аграгарадку – на роліках

Сёння нішто не карыстаецца такім значным попытам сярод маладога пакалення, як ролікі. Здаецца, яшчэ зусім нядаўна пра гэты спартыўны інвентар дзеці маглі толькі марыць. Цяпер жа ролікі ёсць амаль у кожнага і асвой-ваць іх пачынаюць ужо з самага ранняга ўзросту. Калі-нікалі ўбачыць на роліках можна і дарослых, што не выклікае ніякага здзіўлення. Бо ўсім вядома, што катанне на роліках добра развівае скорасныя якасці, рухавасць, умацоўвае каардынацыю і іншае.

Для тых, хто не мае магчымасці набыць сабе ўласныя ролікі, могуць узяць іх на пракат. Толькі ў городзе з гэтым значна прасцей, а вось у раёне сёння пракат ролікаў пакуль арганізаваны толькі ў вёсцы Зубава. Дзейнічае ён ужо на працягу некалькіх гадоў пры Зубаўскім Доме быту і, зразумела, па-ранейшаму карыстаецца сярод мясцовых жыхароў значным попытам, асабліва ў перыяд летняга школьнага адпачынку. Асноўны кантынгент аматараў язды на роліках складаюць, безумоўна, дзеці і падлеткі ад шасці да пятнаццаці гадоў. Узяць у часовае карыстанне ролікі ўсе жадаючыя могуць у любы дзень тыдня акрамя нядзелі і панядзелка з 9.00 да 18.00 (абед з 13.00 да 14.00). Толькі спрыяе атрыманню такога задавальнення для ўсіх колькасць прапанаваных пар і наяўнасць найбольш запатрабаваных размераў. “Арэнда” ролікаў на суткі абыдзецца ўсяго ў адну тысячу дзвесце рублёў.

А. ШУРДУКОВА

Добавить комментарий