ТАМ, ДЗЕ ПОБАЧ «РОДНЫ КУТ»

Копысь – чароўнае мястэчка нашай Аршаншчыны. Яно прываблівае сваёй утульнасцю, непаўторнымі краявідамі. У самым яго цэнтры амаль два гады таму размясцілася сапраўдная жамчужына гарадскога пасёлка – Цэнтр народнай творчасці і рамёстваў, які быў пабудаваны па даручэнні Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. А побач – кафэ Аршанскага райпа пад назвай “Родны кут”.

У ім і сапраўды ўсё неяк па-хатняму. Самабытны інтэр’ер, у якім узгадваюцца беларускія матывы, і кухня адпаведна наша – нацыянальная. Адпачываючым у “Родным куце” будзе не толькі цікава, але і прасторна. У кафэ прадугледжаны дзве залы: абедзенная на 50 месцаў і банкетная – на 14 асоб.

Асабліва хочацца расказаць пра інтэр’ер кропкі грамадскага харчавання. Ён больш нагадвае сялянскую хату з ільнянымі абрусамі на сталах, глінянымі карцінамі на сценах, але менавіта тут за кубачкам кавы або смачным беларускім абедам можна паразважаць пра мінулае і сучаснае, узгадаць гісторыю і нашы карані. Па-рамантычнаму выглядае банкетная зала, у якой абавязкова бу-дзе ўтульна і весела невялікай кампаніі сяброў.

(Продолжение статьи читайте в «Аршанскай газете» №43 за 16 апреля 2013 года).

Настасся ТУРОК.

Фота аўтара.

 

Добавить комментарий