І СМЕХ, І ГРЭХ, альбо ХТО ВЫПРАВІЦЬ ПАМЫЛКІ?
Час ад часу на вуліцах Оршы з’яўляюцца новыя аб’явы, рэкламныя шчыты, білборды, расцяжкі, якія сапраўды прыцягваюць нашу ўвагу. Глядзіш на такую рэкламу і задаешся пытаннем: калі ж нарэшце будзе праведзена работа над памылкамі?
Памылкі ў рэкламу закрадваюцца надта часта: то працяжнік стаіць не там, дзе трэба, то коска недзе згубіцца. Пра якую павагу да пакупніка можна казаць, калі коска перад звароткам некуды “збегла”?
Асабліва насцярожваюць памылкі ў вывесках на магазінах. Ці задумваюцца гандляры пра тое, што часам самі сабе робяць антырэкламу?
Спынімся на хвіліну каля адной з тумб з аб’явамі. Якія толькі тавары і паслугі не прапануюць прадаўцы! А каб каля офіса ці прылаўка магазіна сабралася чарга, нават абяцаюць зрабіць цэны больш таннымі. Філолагі ж у адзін голас сцвярджаюць, што больш танным можа быць толькі тавар, а вось цэны – больш нізкімі. Прыватныя аб’явы – гэта сапраўдны жахлівы сон настаўніка-
мовазнаўцы. На вялікі жаль, часта людзі, якія прафесійна займаюцца стварэннем рэкламы, таксама не сябруюць з арфаграфіяй, пунктуацыяй, граматыкай і стылістыкай. Потым нас заклікаюць адпачываць у экзатычным «ТаЙланде» (правільна па-руску – Таиланде), кіраваць сваім тэлЭбачаннем…
Працяг чытайце ў «АГ» №104, 7.09.2013.
Марына МАРЫНІНА.
Фота аўтара.