На лецішчы Купалы ў Ляўках зладзілі свята паэзіі

Абласное свята паэзіі “Край мар маіх і думак светлых – мая Радзіма Беларусь”, прысвечанае 70-годдзю вызвалення рэспублікі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, 20 чэрвеня сабрала на тэрыторыі Купалаўскага мемарыяльнага запаведніка “Ляўкі” сотні прыхільнікаў мастацкага слова. IMG_9605Удзельнікаў і гасцей чакала насычаная праграма. Падчас свята была закладзена капсула з пасланнем будучаму пакаленню, усталявана “Лава гасціннасці”. Працавалі творчыя пляцоўкі літаратурных аб’яднанняў Віцебскай вобласці, Аршанскай ЦБС, дамоў рамёстваў. Кожны змог адведаць стравы беларускай нацыянальнай кухні. Удзельнікамі канцэртнай праграмы, якая працягнула мерапрыемства, сталі творчыя калектывы не толькі Аршаншчыны, але і ўсёй вобласці. Якое ж свята паэзіі без вершаў? Іх са сцэны прачыталі самі аўтары – мастакі слова нашага краю і Віцебшчыны.

Марына СЯМАШКА.

Фота аўтара.

IMG_9788

IMG_9745

IMG_9736

IMG_9720

IMG_9618

IMG_9704

IMG_9691

IMG_9645

IMG_9633

IMG_9632

IMG_9625

IMG_9622

IMG_9593

IMG_9584

Добавить комментарий