На раённых «Дажынках» у Вусці ўшаноўвалі хлебаробаў Аршаншчыны (+фота)

Аршанскія хлебаробы паспяхова завяршылі ўборку ўраджаю зерневых культур. З гэтай нагоды ў мінулую суботу ў аграгарадку Вусце, на мясцовым стадыёне, адбылося раённае свята працаўнікоў сяла “Дажынкі-2015”, сімвалам якога стаў духмяны каравай. Кіраўнікі сельскагаспадарчых прадпрыемстваў, экіпажы камбайнераў, вадзіцелі на адвозцы зерня, аператары зернесушыльных комплексаў, аграномы сталі галоўнымі героямі мерапрыемства. У іх гонар гучалі віншаванні і песні.
IMG_0892Ад імя Аршанскага райвыканкама і Савета дэпутатаў са святам “Дажынак” усіх прысутных павіншаваў кіраўнік раёна Мікалай Лісоўскі. Ён адзначыў, што галоўнае, дзеля чаго мы працуем на зямлі, – вытворчасць хлеба, які з’яўляецца асновай забеспячэння харчовай бяспекі дзяржавы, павышэння жыццёвага ўзроўню народа.
IMG_0968– Выкарыстоўваючы кожны пагодны дзянёк, гадзіну і хвіліну, нашы хлебаробы з мінімальнымі стратамі ўбралі вырашчаны хлеб, чым даказалі сваё ўменне працаваць па-гаспадарску, – падкрэсліў Мікалай Віктаравіч. – І сёння мы з годнасцю канстатуем, што сабраны высокі ўраджай – звыш 136 тысяч тонн зерня пры сярэдняй ураджайнасці 41 ц/га. Дзякуючы паспяховым паказчыкам, наш раён у абласной зводцы па валавым зборы зерня займае першае месца. Лідарамі па ўраджайнасці сталі: СВК “Ларынаўка” (кіраўнік Аляксандр Кухцянкоў) – 57 ц/га, РВУП “Вусце” НАН Беларусі” (кіраўнік Фёдар Бацяноўскі) – 48,0 ц/га; па намалоце: ААТ “Агракамбінат “Юбілейны” (кіраўнік Аляксандр Фірсін) – валавая вытворчасць 25713 тон, ААТ “Аршанскі райаграсэрвіс” (кіраўнік Аляксандр Дзерваед) – валавая вытворчасць 19898 тон, РВУП “Вусце” НАН Беларусі” (кіраўнік Фёдар Бацяноўскі) – 13560 тон.
IMG_0930Сёння можна з упэўненасцю сказаць, што ў перыяд уборачнай кампаніі іспыт на хлебаробскую мудрасць і майстэрства нашы механізатары вытрымалі на “выдатна”. 76 экіпажаў камбайнераў сталі тысячнікамі, з іх 12 – маладзёжныя, 3 экіпажы (адзін маладзёжны) намалацілі звыш 2 тысяч тон зерня.

IMG_0923

 

IMG_0848

 

IMG_0806

 

IMG_0749

 

IMG_0713

 

IMG_1067

IMG_1061

IMG_1056

IMG_1049

IMG_1042

IMG_1028

Настасся ТУРОК.
Фота аўтара.

Працяг чытайце ў друкаваным нумары «АГ» №104 за 10 верасня 2015 г.

Добавить комментарий