Працуем “на выдатна”
На абслугоўванні работнікаў дарожна-рамонтнага будаўнічага ўпраўлення № 181 Віцебскаблдарбуд знаходзяцца 769,8 км дарог і 45 мастоў Аршанскага раёна. Апрача гэтага, майстры-дарожнікі, большасць якіх мае значны вопыт прафесійнай дзейнасці ў галіне, пад кіраўніцтвам Ганаровага дарожніка Уладзіміра Іванавіча Курцянка ажыццяўляюць комплекс работ і ў Оршы, Барані, Балбасаве. Пры неабходнасці і суседзям дапамогуць.
У калектыве са 134 чалавек працуе нямала прадстаўніц слабага полу, якія выконваюць ускладзеныя на іх абавязкі ні чым не горш за мужчын. Узяць хаця б дарожных майстроў па ўтрыманні мясцовых аўтамабільных дарог – Кацярыну Рыгораўну Салаўёву і Таццяну Сцяпанаўну Косцераву. Абедзве жанчыны працуюць на прадпрыемстве больш за 30 гадоў кожная. Сваю неспакойную службу любяць да самаадданасці, бо знаходзяць у ёй поўную рэалізацыю ўласных магчымасцяў. Каб чытачам было зразумела, патлумачу наступнае: дарожная служба ажыццяўляе капітальны і бягучы рамонт, у летні перыяд абкошванне, а зімой – ачыстку дарожнага палатна ад снегу, устаноўку вешак, дарожных знакаў, аўтобусных павільёнаў і шмат чаго іншага. Дарэчы, дарожнікі – майстры на ўсе рукі, бо тыя маляўнічыя аўтобусныя павільёны на сельскіх прыпынках, якія заварожваюць вочы пасажыраў прафесійна выкананымі карцінамі, падарылі людзям рабочыя ДРБУ-181.
Кацярына Рыгораўна Салаўёва тлумачыць, што дарожнікі, як і ДАІ, у адказе за бяспеку руху. Сама майстар, хаця і не мае пасведчання на ваджэнне аўтамабіля, але веданне Правілаў дарожнага руху – у яе непасрэдных абавязках. Па словах дарожніка, нярэдка моладзь, забаў-ляючыся ці ад нечага рабіць, знішчае знакі, што прыводзіць да ДТЗ… Аршанка з аднолькавай любоўю адносіцца да мясцін, дзе нарадзілася і жыве. Праца з мужчынамі, а бывае, што пад яе началам, акрамя рабочых, задзейнічаны і вадзіцелі, не дала ачарсцвець сэрцу. Наадварот, тыя ў яе прысутнасці стараюцца весці сябе па-джэн-тэльменскі. Як высветлілася, жанчыны-дарожнікі вызначаюцца асаблівай гаспадарлівасцю. Яны добрыя матулі і клапатлівыя жонкі. Кацярына Рыгораўна не адзін дзясятак гадоў жыве ў згодзе з мужам Васілём Дзмітрыевічам, вадзіцелем ААТ “Оршааграпраммаш”. Разам выгадавалі двух сыноў, адзін з якіх, Максім, працуе вадзіцелем у КУП “Оршакамгас”. Таму ў бліжэйшы выхадны сям’я будзе адзначаць свята дарожніка і аўтамабіліста.
Не адно дзесяцігоддзе працуюць на добраўпарадкаванні дарог Аршаншчыны дарожныя майстры – Аляксандр Салаўёў, Яўген Сасноўскі і вадзіцель грэйдолы Міхаіл Сямёнаў. У калектыве Міхаілам не нахваляцца: вопытны, адказны, дысцыплінаваны. Калі трэба, нават з адпачынку выйдзе на работу. Ахвотна набіраецца вопыту ў старэйшых і малады спецыяліст, прараб Мікалай Міхновіч. Станоўча характарызуюцца ў калектыве вадзіцелі МАЗаў: Генадзь Барышаў і Мікалай Макараў, Алег Жолудзеў і Аляксандр Падаляк, Юрый Пучкарэўскі і Дзмітрый Трушко, Ігар Агурцоў, Юрый Птушкін і Аляксандр Жабіцкі. Начальнік планава-вытворчага сектара ДРБУ-181 Ніна Іванаўна Марусевіч добра ведае ўсіх работнікаў, бо, па словах спецыяліста, з прадпрыемства не звальняюцца. Вопытны кадравы састаў прадстаўлены і на асфальтабетонным заво-дзе прадпрыемства ў Хлусаве. Тут тон у працы задаюць сталыя спецыялісты – Ганаровы дарожнік, прараб Ула-дзімір Хадорык і механік Сяргей Мартынаў. Калектыў завода невялікі, але зладжаны. Якасна, без нараканняў з боку кіраўніцтва працуюць машыніст Ян Упенік і яго памочнік Аляксандр Шпакаў, электрагазазваршчык Міхаіл Хомчанка, слесар Павел Булыгін, драбільшчык Сяргей Барышаў і лабарантка Раіса Шынкевіч.
Абслугоўванне і рамонт дарог, добраўпарадкаванне дваровых тэрыторый, у тым ліку аграгарадкоў, асфальтаванне дарог у Аршанскім, Дубровенскім раёнах і горадзе Оршы, на якіх у гэтым годзе ўкла-дзена 43 тысячы тон асфальтабетону, не абыходзіцца без удзелу брыгады майстра Генадзя Рашына. Прафесіяналы могуць з гонарам пераліч-ваць адрасы, дзе сёння блішчыць пад сонцам роўная нітка дарогі, ра-дуюць вока акуратныя падыходы да пад’ездаў… Добрым словам успомняць у прафесійнае свята майстроў дарожных спраў многія жыхары. Са святам вас, дарожнікі!
ЛІНА ГАТОЎСКАЯ