На выхадных у Оршы чакаецца невялікі снег і да -15

sneg5Надвор’е на выхадныя і панядзелак па паведамленні Аршанскай метэастанцыі.

12 лістапада. Воблачна, з праясненнямі, у асобных раёнах невялікі снег, на асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўночна-заходні, заходні, 3-8 м/с. Тэмпература паветра ноччу -4, -9, пры праясненнях -10, -15, днём -1, -6.
13 лістапада. Воблачна, з праясненнямі, у асобных раёнах кароткачасовы снег, туман, слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца. Вецер паўночнай чвэрці, 4-9 м/с. Тэмпература паветра ноччу -3, -8, пры праясненнях -9, -14, днём -4, +1.
14 лістапада. Воблачна, з праясненнямі, ноччу ў асобных раёнах , днём на большай частцы тэрыторыі кароткачасовы снег, мокры снег, слабы галалёд, на асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўночна-заходні, 4-9 м/с. Тэмпература паветра ноччу -3, -8, пры праясненнях -14, днём -4, +1.

Добавить комментарий