У 2017 годзе «Аршанская газета» адзначыць 100-годдзе

Для рэдакцыі “Аршанскай газеты” 2017  год адметны. У маі мы адзначым стагоддзе нашага выдання.

Гэты шлях мы прайшлі разам з вамі, паважаныя чытачы, вашымі бацькамі, бабулямі і дзядулямі. Таму дасылаем вам прывітанне з мінулага і прапануем убачыць яго вачыма тагачасных аршанцаў. З пачатку года мы друкуем нататкі са страых падшывак газеты — пачынаючы з 1944 года — і ўжо дачакаліся першых лістоў ад чытачоў.

Вам ёсць што паведаміць пра гісторыю газеты, або чытаць яе — ваша сямейная традыцыя? Раскажыце нам аб гэтым. Мы падзелімся вашым аповедам на старонках газеты.

 

Добавить комментарий