Як выбраць маскітную сетку?

Навучаная горкім вопытам мінулага лета, калі стаяла спякота і ў расчыненыя вокны налятала процьма казурак, у гэтым годзе хачу паставіць на вокны маскітныя сеткі. Дапамажыце выбраць добрую “маскітку”, каб тая была дастаткова надзейнай, але недарагой.

Ганна Аляксандраўна, Орша.

Уладзімір Бутушын, майстар «Окна Панорама»:

Існуе некалькі відаў “маскітак”, найбольш папулярнымі з якіх з’яўляюцца рамачная сетка, рулонная сетка і сетка на ліпучках (або магнітах). Усе яны маюць свае перавагі і мінусы.

Самым шыкоўным варыянтам з’яўляюцца рулонныя сеткі. Іх не трэба знімаць, каб памыць. Закрываюцца яны з запамогай націскання на спецыяльны рычаг. Такія сеткі не псуюць эстэтыку акна, яны даволі надзейныя і могуць затрымаць не толькі камароў і мух, але і абароняць хатніх жывёл ад вывальвання. Аднак рулонныя сеткі даволі дарагія.

Найпросты варыянт – сеткі на ліпучках ці магнітах. Яны танныя, іх лёгка чапляць на акно і знімаць з яго, лёгка мыць. Аднак надзейнасць гэтага тыпу “маскітак” прымушае чакаць лепшага. Гэты варыянт падыйдзе тым гаспадарам, у каго няма дзяцей або хатніх жывёл.

Рамачныя сеткі – добрае спалучэнне якасці і невялікага кошту. Знімаюцца яны гэтак жа лёгка, як і ставяцца, таму з іхнім мыццём не ўзнікне праблем. Мацуюцца такія сеткі звонку акна, таму таксама не паўплываюць на эстэтыку. Рамачыя сеткі на 100% надзейныя і, разам з тым, недарагія.

Добавить комментарий