Как в Заболотье сельский Дом культуры объединил жителей восьми деревень

Лідзія Фёдараўна Шалуха

Упэўнена, што ў кожнага з чытачоў свае асацыяцыі са словазлучэннем сельскі Дом культуры, якія яднае агульнае – работнікі гэтых вясковых устаноў заўсёды знаходзяцца ў пастаянным пошуку новых метадаў работы з насельніцтвам. Толькі тады праца прынясе станоўчыя вынікі, а культработніку – яшчэ і  ўласнае задавальненне. У сваім выступленні на 4-ым Усебеларускім народным сходзе Прэзідэнт нашай краіны адзначыў: культура фарміруе дух нацыі. Менавіта ў гэтым накірунку – захавання і  ўмацавання культурных  і ідэалагічных асноў  дзяржавы і грамадства, выхавання  маральных якасцяў чалавека і працуюць у Забалацкім  СДК.

Наладзіўшы цесную сувязь з Забалацкім сельскім Саветам дэпутатаў, адміністрацыяй КУСГП “Забалацце”, у тым ліку ідэолагам Вольгай Фёдараўнай Мікулай і старшынёй прафкама Лідзіяй Фёдараўнай Шалухай,  Забалацкай  школай-садком, старэйшынамі  васьмі вёсак, што ўваходзяць у склад сельсавета, двое работнікаў СДК дабіліся таго, што, апрача запланаваных мерапрыемстваў, арганізуюць тое ці іншае свята, юбілей, вясельны абрад па просьбах не толькі мясцовых жыхароў, але і гараджан. Загадчыца СДК Алена  Аляксандраўна Парчэўская і мастацкі кіраўнік установы Ірына Генадзьеўна Курашэвіч (на здымку) працуюць разам  не так даўно, крыху больш за пяць гадоў. Аднак абедзьве – натуры надзвычай творчыя,  улюбёныя як у сваю працу, так і ў тых людзей, што звязалі свой лёс з вясковым жыццём. Гэта дзеля іх культработнікі, а жанчыны выдатна спяваюць, складаюць  сцэнарыі  цікавых мерапрыемстваў, выязджаюць з канцэртамі на палі, жывёлагадоўчыя фермы і садовыя пітомнікі, каб музычныя падарункі прыйшліся па душы і сталі свайго роду маральным  стымулам для чалавека працы.

Культура – асаблівая галіна сацыяльнай сферы. Прымусам  тут нічога не зробіш. Настаўнік ці той жа ўрач з гадамі шліфуюцьатрыманыя веды, з упэўненасцю  ідучы па прафесійнай сцежцы, а работнік культуры адным і тым жа мерапрыемствам на працягу доўгага часу не толькі не прывабіць, а нават, наадварот, адпугне ад установы  людзей. Добра ўсведамляючы гэты факт, Алена Аляксандраўна з Ірынай Генадзьеўнай   не паўтараюць пройдзенае, а выкарыстоўваюць- з яго ўсё самае лепшае, адметнае. У якасці дапаможнага матэрыялу – метадычныя распрацоўкі раённых і абласных спецыялістаў, паслугі інтэрнэту, абмен вопытам з калегамі з іншых рэгіёнаў Беларусі, уласныя напрацоўкі. Для работнікаў СДК няма міжсезоння. Кожная пара года – гэта  каляндарныя і прафесійныя святы, а значыць,  безліч самых разнастайных мера-прыемстваў. Не паспелі адысці навагоднія святы, а ўжо  на парозе Масленіца. Да кожнага з мерапрыемстваў, у тым ліку і  гэтага абрадавага фальклорнага дзейства, тут рыхтуюцца сур’ёзна. Адметна, што  памочнікаў у Алены і Ірыны хапае. Перш-наперш, вакальная група “Чараўніцы”, у якой спяваюць работнікі гаспадаркі і СДК. Рэпертуар  групы складаюць песні народнай, патрыятычнай і лірычнай тэматыкі, а групу з нецярплі-васцю чакаюць- у самых розных куточках Аршанскага раёна:  на свяце вёсак, у Юрцаўскім шпіталі  ветэранаў вайны і працы, на малочнатаварных фермах, у полі… Пра папулярнасць  такіх  выязных канцэртаў сведчаць шматлікія водгукі жыхароў Аршаншчыны. Дарэчы, яны ж і дапамагаюць  работнікам сферы культуры арганізоўваць святы па месцы жыхарства. У пераважнай большасці,  гэта старэйшыны вёсак. Напрыклад, у вёсцы Новае Хорабрава гэта старэйшына Павел Альфонсавіч Шарай, у Старым Хорабраве – старэйшына  Софья Васільеўна Гумінская і дэпутат Забалацкага  сельскага Савета, сакратар Савета Алена Корнева, старэйшына вёскі Туравічы Валянціна Мікалаеўна Карабіцкая, вёскі Ніжняя Веравойша – Валянціна Фёдараўна Шышкова і іншыя сяльчане з актыўнай жыццёвай пазіцыяй. Пры СДК  дзейнічае шэраг гурткоў, якія з задавальненнем наведваюць дзеці і падлеткі. Алена Аляксандраўна  адзначае, што бацькі рабят  удзячны культработнікам за  клопат па арганізацыі вольнага часу дзяцей. Сярод самых актыўных юных артыстаў – навучэнка педкаледжа Святлана  Тамашэвіч, вучаніцы старэйшых класаў Забалацкай сярэдняй школы-садка  Іна Калевінава, Юля  Бабавоз, Аліна Наталевіч, а таксама Насця Арцёменка, Віта Кунцэвіч,  Мікалай Парчэўскі, Вадзім Старадубаў, Маша Ткачэнка і іншыя. Многія з падлеткаў займаюцца пры СДК з садаўскага ўзросту.

Распавядаючы пра жыццядзейнасць сельскай установы культуры, Алена і Ірына  не абышлі ўвагай і такі факт, як выступленне перад сяльчанамі прафесійных  артыстаў. Як правіла,  такія канцэрты наладжваюцца раз у квартал. З апошніх сустрэч гэта  выступленне аршанскага барда Алега Няволі, артыста Мінскай філармоніі  Дзмітрыя Вайцюшкевіча, ВІА “Сіняя птушка”. Сёння вядуцца перамовы аб выступленні на сцэне Забалацкага СДК цыганскага калектыву. Набываць білеты дапамагае прафсаюзны камітэт і адміністрацыя КУСГП “Забалацце”. Немалаважна, што абедзве няўрымслівыя творцы пры падрыхтоўцы мерапрыемства засяроджваюць увагу  на  складзе будучай аўдыторыі. Нярэдка сцэнарый прыходзіцца мяняць літаральна за хвіліны. Так адбылося  пры віншаванні ветэранаў вайны і працы ў адной з вёсак. Пераступіўшы парог хаты, дзе жылі муж з жонкай, Алена з Ірынай зразумелі: акцэнты трэба ставіць на тэматыцы юнацтва гэтых  людзей, якія прайшлі  вогненнымі дарогамі вайны, бо пажылыя муж і жонка былі крыху напружаны ад той увагі, якую ім аказалі падчас юбілею. Лірычная і разам з тым патрыятычная мелодыя  “Кацюшы” расчуліла ветэранаў, а  пасля песень – “Вёсачка мая”, “Бацькоўскі дом”, “Сонца схавалася за гарой” і іншых, яны не хавалі слёз. На развітанне доўга паціскалі рукі спявачкам, шчыра дзячылі артыстам за канцэрт-падарунак. Тут самы раз расказаць пра тое, што выязныя  канцэрты   забяспечвае транспартам  не толькі аддзел культуры Аршанскага райвыканкама, але і старшыня Забалацкага сельскага Савета дэпутатаў Віталь Эдуардавіч  Шульгін. Работнікі СДК адзна-чаюць вялікую   адказнасць гэтага чалавека пры  выкананні любой просьбы. Асабліва гэта тычыцца работы з ветэранамі Вялікай Айчыннай вайны і працы. На машыне Савета Віталь Эдуардавіч з’ездзіць за кожным ветэранам па месцы яго жыхарства, а адлегласць ад вёскі да вёскі па тэрыторыі сельсавета немаленькая, даставіць на мерапрыемства і потым кожнага адвязе дадому.

Як я ўжо адзначала, станоўчым поспехам у працы культработнікаў Забалацкага СДК  спрыяе і іх супрацоўніцтва з прафсаюзным камітэтам КУСГП “Забалацце”, а дакладней – са старшынёй арганізацыі Лідзіяй Фёдараўнай Шалухай, галоўным аграномам гаспадаркі (глядзіце здымак). Па сваёй прафесійнай дзейнасці Лідзія Фёдараўна  вылучае сродкі на  правя-дзенне  святочных “агеньчыкаў”, ушанаванне лепшых работнікаў КУСГП “Забалацце”, набыццё падарункаў для дзяцей да Новага года і гэтак далей. Выдатная спявачка, Лідзія Фёдараўна ведае шмат старых народных песень і танцаў, саліруе ў вакальнай групе  “Чараўніцы”. Як старшыня прафкама,  актывістка СДК  шырока прапагандуе  культуру ў асяроддзі вяскоўцаў. Апрача гэтага, Лідзія Фёдараўна  разам з участковым інспектарам і прадстаўнікамі зацікаўленых службаў праводзіць сярод насельніцтва пэўную работу па выкананні Дэкрэта №18, Дэкрэта №11 і іншых заканадаўчых дакументаў, накіраваных на ўмацаванне  сацыяльнай  сферы. Дзякуючы Лідзіі Фёдараўне дзве маладыя сяльчанкі вось ужо больш за пяць гадоў не маюць цягі да спіртнога… Нядаўна клопатамі  старшыні прафкама ў СДК быў набыты новы баян. Па словах Алены Аляксандраўны і Ірыны Генадзьеўны, з імі працуе яшчэ адзін энтузіяст прапаганды культуры на вёсцы: бібліятэкар Алена Пярова. У гэтых месцах добра ведаюць ветэрынара і агранома  Мяльніцкіх, тры дачкі якіх атрымалі музычную адукацыю і сёння прымаюць актыўны ўдзел ва ўсіх мерапрыемствах Бацькаўшчыны. Адна з іх – Алена Пярова, аўтарка артыкулаў, надрукаваных на старонках “АГ”, пра справы Забалацкага СДК. Акрамя сваёй асноўнай работы – фарміравання  кніжнага фонду, дастаўцы кніг па заяўках пажылым чытачам,  Алена шмат часу аддае ўдзелу ў мастацкай самадзейнасці СДК: дабра спявае, чытае вершы, адным словам, робіць усё дзеля таго, каб у культурным плане не існавала мяжы паміж вёскай і горадам.

Аб паспяховай рабоце невялічкага калектыву Забалацкага СДК сведчаць Ганаровыя граматы, падзякі, шмат фотаздымкаў мерапрыемстваў установы культуры. Няма сумнення ў тым, што сельскія актывісткі, якія абралі прафесію па прызванні,  і надалей будуць распаўсюджваць сярод жыхароў сельскай мясцовасці самабытную культуру нашага народа, умацоўваць старыя і ўкараняць  новыя традыцыі. Плёну вам у працы, сяльчанкі!

ЛІНА Гатоўская

Добавить комментарий