Что в меню школьной столовой

Повары Т. Тарпачова, Н. Ганчарова, А. Ермалюгіна, кандытар Л. Ерусалімава

На кожным перапынку ў Бабініцкай школьнай сталовай шмат дзяцей, бо прывабліваюць іх сюды смачныя пахі… Як шкада, што праз газетныя радкі нельга перадаць апетытны водар свежавыпечаных булачак альбо піражкоў.

Пакуль размаўляю з поварам Таццянай Тарпачовай, бачу, як у духоўцы “паспявае” здоба, а на пліце смажуцца тэфтэлі. Таццяна Нічыпараўна раска?звае пра гастранамічныя густы школьнікаў:

Смачны абед!

– Нашым дзецям вельмі падабаюцца рыбныя стравы, а таксама катлеты на пары, галубцы з макаронамі або бульбай. Харчаванне нашых школьнікаў паўнацэннае, вітамінізаванае, разнастайнае. Кожны дзень у меню салаты з гародніны, сокі або кампоты, карысныя для дзіцячага харчавання кашы. А наш кандытар Любоў Васільеўна Ерусалімава выпякае для школьнікаў і педагогаў такія смачнасці, што яны доўга на прылаўку не затрымліваюцца – за адну-дзве перамены распрадаюцца.

Школьнікі даюць поварам за іх работу самую высокую адзнаку, бо ўсё, што яны гатуюць, і сапраўды па-дамашняму смачнае. Як прызнаюцца вучні, многіх поспехаў яны дасягаюць дзякуючы клопату работнікаў школьнай сталовай. Бо якая можа быць вучоба на пусты страўнік?!

Настасся ТУРОК.

Добавить комментарий