Выстава Мікалая Таранды адкрылася ў Нацыянальным мастацкім музеі ў Мінску

Напісаць мелодыю фарбамі – такім талентам надзелены наш зямляк Мікалай Таранда. Да свайго сямідзесяцігоддзя мастак стварыў “Сімфонію жыцця” і ў мінулую пятніцу прадставіў выставу ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь.
Падзея знакавая не толькі для самога Мікалая Іванавіча, сябра Саюза мастакоў Беларусі і ганаровага грамадзяніна Барані. Яго калега Міхась Цыбульскі называе выставу “Сімфонія жыцця” знакавай для творчасці мастака,у якой было шмат розных перыядаў развіцця, розных падыходаў да інтэрпрэтацыі натуры. У Нацыянальным мастацкім музеі прадстаўлена 68 жывапісных і графічных работ. Гэта кропля ў неабсяжным моры творчасці: у вясковай майстэрні Мікалая Таранды некалькі соцен карцін. Але мастак і куратары выставы дасягнулі мэты: змаглі паказаць, чаму майстар аддаваў перавагу на розных этапах жыцця.

Напярэдадні юбілею майстра адна з мінскіх фірм выпусціла альбом, каталог з працамі і фільм пра майстра. Юбілейная выстава ў Нацыянальным мастацкім музеі – яшчэ адна прафесійная вяршыня Мікалая Таранды, але ні ў якім разе не кропка ў творчасці. Мінскія гледачы могуць убачыць “Сімфонію жыцця” да 7 студзеня. Потым яна загучыць у Віцебску, іншых абласных гарадах Беларусі і, магчыма, у Смаленску.

Падрабязней чытайце ў «АГ» №144 за 16 снежня 2017 г.













Марына СЯМАШКА.

Фота аўтара.

Добавить комментарий