У тыдзень памяці Караткевіча ў музеі пісьменніка ў Оршы пройдуць мерапрыемствы

У тыдзень памяці У. Караткевіча ў музеі пісьменніка ў Оршы пройдуць мерапрыемствы.

27 лістапада, 11.00; 16.00 — квэст-гульня «У пошуках скарба У.С.Караткевіча» для навучэнцаў устаноў адукацыі Аршаншчыны.

28 лістапада,  10.00; 12.00; 14.00 — лялечны спектакль «Казачная краіна» па матывах беларускіх народных казак для дашкольнікаў і малодшых школьнікаў.

29 лістапада, 13.00 — літаратурная сустрэча «Спадчына» з беларускім паэтам і перакладчыкам Міколам Маляўкай.

30 лістапада, 15.00 — музейная кіназала. Анімацыйныя фільмы для дзяцей па казках У.С.Караткевіча. Мастацкія стужкі: «Дзікае паляванне караля Стаха» і «Чорны замак Альшанскі» па творах У. Караткевіча.