Якасць вырабаў – на новы ўзровень

На Аршанскім хлебазаводзе РУВП “Віцебскхлебпрам” набліжаецца да завяршэння рэканструкцыя кандытарскага цэха.

Большая частка будаўнічых работ выканана, яшчэ крыху – і аршанскія хлебапёкі пачнуць выкарыстоўваць у рабоце новае техналагічнае абсталяванне, якое дазволіць палепшыць якасць і пашырыць асартымент кандытарскіх вырабаў.

Як паведаміў дырэктар Аршанскага хлебазавода Дзмітрый Венгер, з уводам у эксплуатацыю новага кандытарскага цэха на прадпрыемстве разам з укаранёнымі ў вытворчасць сістэмамі менеджменту якасці і аховы працы ІСО-9001 і СТБ-14001 сёлета плануецца ўкараніць сістэму НАССП вытворчасці кандытарскіх вырабаў, што забяспечыць гарантыю якасці выпускаемай прадукцыі як на айчынным, так і на міжнародным рынках.

Летась Аршанскі хлебазавод значна павялічыў аб’ёмы экспарту (на 28%), ажыццяўляючы пастаўкі ў Расійскую Федэрацыю. За мінулы год прадпрыемства выпусціла прадукцыі больш чым на 20 мільярдаў рублёў. Аршанскія хлебабулачныя і кандытарскія вырабы карыстаюцца добрым попытам у пакупнікоў. На хлебазаводзе робіцца ўсё, каб смакавыя якасці прадукцыі адпавядалі патрабаванням насельніцтва ўсіх узроставых груп, а асартымент быў шырокім і разнастайным.

Людміла ЛЮДМІНА.

Добавить комментарий