УП “Барздоўка-Агра” выканала дзяржзаказ па пшаніцы

Своечасова і якасна правесці жатву – задача № 1 для сельскагаспадарчых арганізацый Аршанскага раёна. Ход работ кантралююць кіраўнікі і галоўныя аграномы гаспадарак.

Аляксандр Чыжык і Міхаіл Анікееў

Вось і намесніка дырэктара па вытворчасці УП “Барздоўка-Агра” Аляксандра Чыжыка і галоўнага агранома Міхаіла Анікеева мы засталі ў полі.

– На сёння ўбрана больш паловы зернавога кліна, выкананы дзяржаўны заказ па пшаніцы. Засталося сабраць ураджай меней, чым з 200 га хлебнай нівы, тасама 158 га яравой пшаніцы, 160 га зернебабовых. Штодзень на палях працуе 5 камбайнаў, на адвозцы зерня занята ад 10 да 12 адзінак аўтатэхнікі. Гаручазмазачныя матэрыялы ёсць, таму імкнемся не дапусціць прастояў тэхнікі і своечасова правесці работы, – расказаў А. Чыжык.

Галоўны аграном Міхаіл Анікееў адзначыў, што ў перыяд уборачнай кампаніі хлебаробы працуюць поўны светлавы дзень, адразу ў поле ім дастаўляецца гарачае харчаванне з Аршанскага мясакансервавага камбіната.

Людміла ЛЮДМІНА.
Фото аўтара.

Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.