Усебеларуская акцыя «Мы – грамадзяне Беларусі!» праходзіць па ўсёй краіне | віншаванне

Напярэдадні Дня Канстытуцыі ў Канстытуцыйным судзе Рэспублікі Беларусь стартавала ўсебеларуская акцыя «Мы – грамадзяне Беларусі!».

Ва ўрачыстай абстаноўцы пашпарты грамадзяніна Рэспублікі Беларусь 14-гадовым юнакам і дзяўчатам уручылі старшыня Канстытуцыйнага суда, заслужаны юрыст Беларусі Пётр Міклашэвіч і першы сакратар ЦК БРСМ Аляксандр Лук’янаў. Усяго пашпарты з рук ганаровых гасцей атрымаў 21 школьнік. Сярод іх і аршанка Мілена Яскевіч.

Дзяўчынка вучыцца ў 8 класе Арэхаўскай сярэдняй школы імя Ю. В. Смірнова. Яна з’яўляецца пераможцай і прызёрам розных спаборніцтваў па лыжным спорце, узнагароджана значком сярэбранай вартасці ў спаборніцтвах па здачы нарматываў Дзяржаўнага фізкультурна-аздараўленчага комплексу Рэспублікі Беларусь, а таксама з’яўляецца пераможцай раённага конкурсу «АртПіянерыя».

– Атрымаць пашпарт напярэдадні Дня Канстытуцыі – гэта вялікі гонар і важная падзея ў маім жыцці, – расказала Мілена. – Узяўшы ў рукі свой першы галоўны дакумент, я адчула радасць і разам з тым хваляванне. Цяпер, як і любы іншы грамадзянін нашай краіны, я нясу адказнасць за тое, што раблю, за тыя ўчынкі, якія здзяйсняю. Спадзяюся, што ў будучым змагу прынесці карысць нашаму грамадству і зрабіць свой уклад у развіццё Радзімы.

Сёння, у Дзень Канстытуцыі, акцыя пройдзе ва ўсіх рэгіёнах нашай краіны і горадзе Мінску. Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Ігар Сергяенка ўручыць пашпарты 21 школьніку з розных куткоў нашай краіны. Гэтага ганаровага права ўдастоілася і Алёна Ісаковіч, навучэнка сярэдняй школа № 9 г. Оршы. Дзяўчынка з’яўляецца актыўным членам піянерскай дружыны імя Алега Кашавога, пераможцай шматлікіх творчых конкурсаў і прадметных алімпіяд.

Ва ўрачыстай абстаноўцы пашпарт уручаць яшчэ адной навучэнцы гэтай школы Паліне Пруднікавай. Свой найважнейшы дакумент школьніца атрымае з рук старшыні Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта Аляксандра Субоціна ў Віцебскім абласным выканаўчым камітэце. Паліна таксама з’яўляецца актыўным членам школьнай піянерскай дружыны, пераможцай шматлікіх творчых конкурсаў і прадметных алімпіяд, удзельніцай школьнай каманды па інтэлектуальных гульнях.

Урачыста акцыя «Мы – грамадзяне Беларусі!» пройдзе і на Аршаншчыне. Яна пачнецца з наведвання школьнікамі Ваенна-гістарычнага музея Героя Савецкага Саюза імя К. С. Заслонава. Потым падлеткам ва ўрачыстай абстаноўцы іх самы важны дакумент уручаць прадстаўнікі мясцовай улады, кіраўнікі грамадскіх аб’яднанняў і сілавых структур раёна. Пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь сёння будзе ўручаны 29 аршанцам. Прыгатаваны для рабят і падарункі. Напрыклад, аддзел ідэалагічнай работы і па справах моладзі Аршанскага райвыканкама падорыць школьнікам Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь, а РК БРСМ падрыхтаваў сувенірныя боксы і арганізуе турнір па боўлінгу.

Віктар САСНОЎСКІ.

Фота з архіва БРСМ.

Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.


Уважаемые жители Оршанского района!

Поздравляем вас с одним из самых главных государственных праздников – Днем Конституции Республики Беларусь!

15 марта – значимая дата для нашего государства. Это день принятия Основного Закона нашей страны, который является надежным фундаментом для развития суверенной Беларуси, выражением воли и интересов народа, символом его единства, сплоченности и согласия.

Велика и значима роль Конституции в жизни нашего государства. Заложенные в ней демократические принципы являются важнейшим фактором дальнейшей консолидации общества, сохранения в нем мира и созидания.

Желаем всем жителям нашего района крепкого здоровья, благополучия, успехов во всех конструктивных начинаниях.

С праздником! С Днем Конституции Республики Беларусь!

Игорь Исаченко,
председатель Оршанского райисполкома.
Анатолий Сильченко,
председатель Оршанского районного Совета депутатов.