Аршанскі пісьменнік Канстанцін Нілаў стаў дыпламантам літаратурнай прэміі імя Алеся Савіцкага

У сярэдзіне 2023 года Саюз пісьменнікаў Беларусі і РГА “Белая Русь” аб’явілі спаборніцтва на атрыманне літаратурнай прэміі імя вядомага беларускага пісьменніка, Ганаровага грамадзяніна горада Полацка, удзельніка Вялікай Айчыннай вайны Алеся Савіцкага, у якім удзельнічалі многія літаратары Беларусі і Расіі.

Наш зямляк, член Саюза пісьменнікаў Беларусі, паэт, празаік, драматург Канстанцін Нілаў прадставіў на гэта спаборніцтва нізку вершаў-мініяцюр “Стихи о Родине”. Дарэчы, гэты жанр паэзіі вельмі складаны і займае асаблівае месца ў літаратуры… І вось добрая вестка прыйшла ў Оршу: Канстанцін Нілаў стаў дыпламантам літаратурнай прэміі імя Алеся Савіцкага “За арыгінальнае раскрыццё патрыятычнай тэмы”.

2023 год для пісьменніка Канстанціна Нілава аказаўся плённым: ён адначасова стаў лаўрэатам літаратурнай прэміі імя Петруся Броўкі, а таксама ў беларускім выдавецтве “Мастацкая літаратура” ў канцы 2023 года выйшаў яго новы раман “Горькая страсть полонеза Огинского”, прысвечаны рабоце нашай контрразведкі ў пачатку Вялікай Айчыннай вайны. Па вызначэнні самога пісьмененніка, гэта яго ўклад у святкаванне 80-годдзя вызвалення нашай Беларусі.

Ул. інф.

Спраўка «АГ»

Міжнародны дзень роднай мовы, абвешчаны рашэннем 30-й сесіі Генеральнай асамблеі ЮНЕСКА ў лістападзе 1999 года, упершыню святкаваўся ў 2000-м, адзначаецца штогод 21 лютага ва ўсім цывілізаваным свеце. Свята ўзнікла дзеля таго, каб папярэдзіць знікненне ўнікальных гаворак і захаваць моўную разнастайнасць, падтрымаць нацыянальныя культуры, а таксама забяспечыць права кожнага чалавека на карыстанне роднай мовай.

Міжнародны дзень роднай мовы падштурхоўвае нас задумацца аб месцы матчынай мовы ў нашым жыцці, яе захаванні і перадачы наступным пакаленням.